Апалоній Дыскол: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Ён падрабязней асвятліў пытанні марфалогіі, даваў вычарпальныя для таго часу азначэнні часцін мовы і іх акцыдэнцый (граматычных катэгорый). Часціны мовы(восем) размяшчаў у пэўнай паслядоўнасці, якая на яго думку, не выпадкова, а вызначаецца ступенню іх залежнасці. Першае месца адводзілася імю, другое — дзеяслову, трэцяе — дзеепрыметніку (мае уласцівасці імя і дзеяслова), чацвёртае артыклю, пятае — займенніку, шостае — прыназоўніку, сёмае — прыслоўю і, нарэшце, восьмае — злучніку. Усе часціны мовы Анатоній падзяляў на скланяльныя (імя, дзеепрыметнік, член, займеннік), змянныя па часах і асобах(дзеяслоў) і нескланяльныя (прыназоўнік, прыслоўе, злучнік). Ён упершыню даў  азначэнне катэгорыі ліку, вылучаў тыя ж склоны, што і Дыянісій Фракійскі, падрабязна апісаў акцыдэнцыі дзеялова (лад, час, трыванне і інш.). Лічыцца, што па колькасці пастаўленых пытанняў і іх асвятленні марфалагічнае даследванне Дысколам часцін мовы — самая значная граматычная праца антычнасці.
 
Сінтаксічныя погляды Апалонія Дыскола выкладзены ў яго 4-томнай працы «"''Пра сінтаксіс часцін мовы"''. Галоўны прадмет сінтаксісу, на яго думку, заключаецца ў вытлумачэнні прынцыпаў аб’яднання асобных слоў у сказ. Значнае месца адводзіцца разгляду спалучальнасці слоў розных часцін мовы
 
(артыкля з імёнамі, займеннікамі, дзеяслова і прыназоўніка з іншымі часцінамі мовы), а таксама іх сінтаксічных уласцівасцей і сінтаксічных функцый. Паводле Апалонія, характар сінтаксічнай спалучальнасці слоў залежыць ад прыналежнасці із да пэўнай часціны мовы. Ён разглядаў галоўныя і даданыя члены сказа, сінтаксічныя сувязі слоў, віды сказаў і інш., аднак спецыяльных тэрмінаў для іх абазначэння ў Апалонія яшчэ не было. Надаваў таксама ўвагу разгляду сінтаксічных памылак і іншым пытанням.
Радок 12:
Сінтаксічнае вучэнне Апалонія Дыскола сур’ёзна паўплывала на станаўленне і развіццё старажытнарымскай граматычнай навукі.
 
У працы Апалонія Дыскола ''“ Аб сінтаксісе»"'' разгледжаны сінтаксічныя функцыі часцін мовы, дадзена азначэнне сказа як злучэння слоў, якое выражае закончаную думку, што выкарыстоўваецца ў сучасных школьных падручніках па граматыцы.
 
== '''Літаратура''' ==