Беларускі абласны камітэт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Беларускі Абласны Камітэт пры Усерасійскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў, БАК''' дзейнічаў у...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларускі Абласны Камітэт пры Усерасійскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў, БАК''' дзейнічаў у лістападзе [[1917]] - [[1918]]. Створаны ў [[Петраград]]зе з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскім з'ездзе сялянскіх жэпутатаўдэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, а таксама з прадстаўнікоў арміі і флоту. Уваходзілі [[Я. Канчар]] (старшыня), М. Гольман і П. Караткевіч (намеснікі старшыні), А. кусе-Цюз (сакратар), Ф. Замойскі, Л. Каляда, С. Малашчыцкі, Дз. Сабалеўскі, В. Селіванаў і інш. (усяго 70 чал.). У дэкларацыі ад [[30 лістапада|17(30).11]].1917 выступіў за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі. Імкнуўся ўзначаліць беларускі нацыянальны рух, узяў на сябе ініцыятыву склікання Усебеларускага з'езда ў [[Мінск]]у. Наладзіў кантакты з Наркамнацам, атрымліваў падтрымку ад СНК на чале з [[У. Ленін]]ым. [[Першы Усебеларускі з'езд]], скліканы разам з [[Вялікая беларуская рада|Вялікай Беларускай Радай]], распушчаны 17(30).12.1917 паводле пастановы СНК Заходняй вобласці і фронту. БАК выдаў працы [[Я. Карскі|Я. Карскага]] "Беларуская мова" і "Этнаграфічная карта беларускага племя" (1918). У пач. 1918 беспаспяхова спрабаваў склікаць Другі Усебеларускі з'езд і спыніў дзейнасць. Некаторыя яго члены сталі супрацоўнікамі [[Белнацкам|Беларускага нацыянальнага камісарыята]].
 
[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]