Грыбы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: дапаўненне
дададзена спасылка на крыніцу
Радок 43:
У прыродна-кліматычных зонах Беларусі трапляюцца прадстаўнікі ўсіх сістэматычных груп грыбоў, якія спецыялізаваны да розных экалагічных умоў існавання. Напрыклад, [[агарыкальныя]], [[афілафаральныя]], [[гастэраміцэты]] і іншыя сапрабіёнты развіваюцца ў лясах на гнілой драўніне, лясным подсціле, плесневыя грыбы — на прадуктах харчавання, кармах жывёл. [[Мучністарасяныя грыбы]], [[іржаўныя грыбы|іржаўныя]], перанаспоравыя, хітрыдыевыя, [[гельмінтаспорый]], [[фузарый]], [[фітафтора]], макраспорый, [[склератынія]] і іншыя групы фітапатагенных грыбоў паразітуюць на збожжавых, агароднінных, пладова-ягадных культурах.
 
Вядома больш за 200 відаў ядомых грыбоў і каля 40 відаў ядавітых грыбоў<ref>''Бесараб С.В.'' [https://habr.com/ru/post/570780/ Оружие Высших грибов]</ref>. Грыбы мінералізуюць раслінныя рэшткі ў глебе, патагенныя грыбы выклікаюць хваробы раслін, жывёл і чалавека. Грыбы — актыўныя накаплялыіікі радыенуклідаў. Многія віды плесневых грыбоў выкарыстоўваюць у мікрабіялагічнай прамысловасці для атрымання вітамінаў, антыбіётыкаў, фермёнтаў, стэроідных гармонаў, дрожджы — у хлебапячэнні, піваварэнні, вінаробстве. Шэраг відаў грыбоў культывуюць ([[шампіньёны]], [[вешанкі]], [[труфелі]]).
 
Вывучае грыбы [[мікалогія]].