Біялагічны від: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: афармленне
др →‎Крытэрыі віду: арфаграфія
Радок 15:
Напрыклад, у качкі [[крыжанка|крыжанкі]] самец ярка афарбаваны, а самка цёмна-бурая, у высакароднага аленя самцы маюць рогі, а ў самак іх няма. У матыля капуснай бялянкі вусень адрозніваецца ад дарослай асобіны знешнімі прыкметамі. У папараці шчытоўніка мужчынскага спарафіт мае лісты і карані, а гаметафіт прадстаўлены зялёнай пласцінкай з рызоідамі. У той жа час некаторыя віды настолькі падобныя па марфалагічных прыкметах, што іх называюць відамі-двайнікамі. Напрыклад, некаторыя віды малярыйных камароў, дразафіл, паўночнаамерыканскіх цвыркуноў знешне не адрозніваюцца, але не скрыжоўваюцца паміж сабой. Такім чынам, на аснове аднаго марфалагічнага крытэрыю нельга меркаваць аб прыналежнасці асобіны да таго або іншага віду.
 
Фізіялагічны крытэрый — гэта сукупнасць характэрных асаблівасцей працэсаў жыццядзейнасці (размнажэння, стрававання, выдзялення і інш.). Ад-нойАдной з важных прыкмет з'яўляецца здольнасць асобін скрыжоўвацца. Асобіны розных відаў не могуць скрыжоўвацца з-за зруху тэрмінаў размнажэння, не-сумяшчальнасцінесумяшчальнасці палавых клетак, неадпаведнасці паводзін у шлюбны перыяд. Гэты крытэрый адносны, паколькі і асобіны аднаго віду часам не могуць скрыжоўвацца. Напрыклад, расліны дзьмухаўца на паўднёвым схіле ўзгорка зацвітаюць раней і могуць адцвісці да моманту цвіцення раслін на паўночным схі-лесхіле. Значыць, апыленне паміж імі будзе немагчыма, хаця яны і адносяцца да аднаго віду. I наадварот, вядомы такія віды, прадстаўнікі якіх могуць скрыжоўвацца паміж сабой. Напрыклад, [[конь]] і [[асёл]], прадстаўнікі некаторых відаў [[вярба|вербаў]], [[таполя]]ў, зайцоў, канарэек. 3 гэтага вынікае, што для вызначэння відавай прыналежнасці асобін недастаткова параўноўваць іх толькі па фізіялагічным крытэрыі.
 
Біяхімічны крытэрый адлюстроўвае характэрны хімічны састаў цела і абмен рэчываў. Гэта самы ненадзейны крытэрый. Няма рэчываў або біяхімічных рэакцый, характэрных толькі для пэўнага віду. Асобіны аднаго віду могуць значна адрознівацца па гэтых паказчыках. Тады як у асобін розных відаў сінтэз бялкоў і нуклеінавых кіслот адбываецца аднолькава. Шэраг біялагічна актыўных рэчываў адыгрывае аналагічную ролю ў абмене рэчываў у розных відаў. Напрыклад, хла-рафілхларафіл ва ўсіх зялёных раслін удзельнічае ў фотасінтэзе. Значыць, вызначэнне відавой прыналежнасці асобін на аснове аднаго біяхімічнага крытэрыю таксама немагчыма.
 
Генетычны крытэрый характарызуецца наборам храмасом, падобных па памерах, форме і саставу. Гэта самы надзейны крытэрый, таму што ён з'яўляецца фактарам рэпрадуктыўнай ізаляцыі, якая падтрымлівае генетычную цэласнасць віду. Аднак і гэты крытзрый не з'яўляецца абсалютным. У асобін ад-нагоаднаго віду колькасць, памеры, форма і састаў храмасом могуць адрознівацца ў выніку геномных, храмасомных і генных мутацый. У той жа час пры скрыжаванні некаторых відаў часам з'яўляюцца жыццяздольныя пладавітыя міжвідавыя гібрыды. Напрыклад, [[сабака]] і [[воўк]], [[таполя]] і [[вярба]], [[канарэйка]] і [[зяблік]] у выніку скрыжоўвання даюць пладавітае патомства. Такім чынам, падабенства па названым крытэрыі таксама недастаткова, каб аднесці асобіны да аднаго віду.
 
Экалагічны крытэрый — сукупнасць характэрных фактараў асяроддзя, неабходных для існавання віду. Кожны від можа пражываць у тым асяроддзі, дзе кліматычныя ўмовы, асаблівасці глебы, характар рэльефу і крыніцы ежы адпавядаюць яго межам талерантнасці. Але ў гэтых жа ўмовах асяроддзя могуць пражываць арганізмы іншых відаў. Вывядзенне чалавекам но-выхновых парод жывёл і сартоў раслін паказала, што асобіны аднаго віду (дзікія і акультураныя) могуць жыць ва ўмовах асяроддзя, якія моцна адрозніваюцца. Гэта даказвае адносны характар экалагічнага крытэрыю і неабходнасць вы-карыстаннявыкарыстання іншых крытэрыяў для вызначэння прыналежнасці асобін да пэўнага віду.
 
Геаграфічны крытэрый уяўляе сабой пэўную частку зямной паверхні (арэал) у прыродзе, дзе пражываюць асобіны дадзенага віду. Напрыклад, [[лістоўніца сібірская]] распаўсюджана ў Сібіры (Зауралле), а [[лістоўніца даурская]] — на Далёкім Усходзе, [[марошка]] — у тундры, а [[чарніцы]] — ва ўмеранай зоне.