Покер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 134:
Гульня праходзіць наступным чынам:
* У некаторых гульнях усе гульцы ўносяць невялікі пачатковы ўзнос (антэ), гэта павялічвае памер банка (агульных грошай на стале) і актыўнасць гульцоў.
* Два гульца, якія сядзяць за тым, хто здае (пазіцыю якога называюць «батан» або «дылер», англ. ''button'', ''dealer''), ўносяць стаўкі ўсляпую (блайнды). Звычайна першы ўносіць палову мінімальнай стаўкі (малы блайнд, англ. ''small blind''), а другі — цэлую стаўку (вялікі блайнд, англ. ''big blind'').
* Кожны гулец атрымлівае па дзве карты ў закрытую (прэфлоп, англ. ''preflop''), следуе кола торгу.
* На стол перад усімі гульцамі кладуцца тры карты ў адкрытую (флоп, англ. ''flop''), следуе кола торгу.
* На стол кладзецца чацвёртая карта ў адкрытую (тэрн, англ. ''turn''), следуе кола торгу. Пры гульні ў лімітаваны холдэм фіксаваная стаўка ў гэты момант падвойваецца.
* На стол кладзецца пятая карта ў адкрытую (рывер, англ. ''river''). Такім чынам, на стале ляжаць пяць карт, следуе апошняе кола торгу.
* Гульцы могуць выкарыстоўваць свае (кішэнныя) і агульныя карты са стала для складання пяцікартачных камбінацый.