Эд-Дыр’іа: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 52:
 
== Гісторыя ==
Першыя сведчанні аб Эд-Дыр’іі адносяцца да XV стагоддзя. ЗгодднаЗгодна з хронікамі {{нп3|Неджд|Неджда|ru|Неджд}}, горад быў заснаваны ў [[1446]] ці [[1447]] годзе Мані эль-Мрайдзі, продкам цяперашніх Саудзітаў. Мані і ягоны клан ([[Мруда]]) прыйшлі з {{нп3|Горад Эль-Каціф|Эль-Каціфа|ru|Эль-Катиф}}, аазіса на ўсходзе Аравйіскага паўвострава, па запрашэнню Ібн-Дыра, уладара вобласці, якая знаходзілася на месцы сучаснага Эр-Рыяда. Магчыма, Ібн-Дыр быў родзічам Мані эль-Мрайдзі, і перасяленне на самой праве было вяртаннем на гістарычную радзіму<ref>Al-Juhany, U.M., Najd before the Salafi Reforn Movement, Ithaca Press, 2002, ISBN 0863724013.</ref><ref name="EoI">Rentz, G. «al-Dir’iyya (or al-Dariyya).» Encyclopaedia of Islam. Edited by: P. Bearman, Th. Bianquis, C.E. Bosworth, E. van Donzel and W.P Heinrichs. Brrill, 2007. Brill Online. CDL. 5 November 2007 [http://brillonline.nl/subscriber/entry?entry=islam_SIM-1876]{{Недаступная спасылка}}</ref>.
 
Першапачаткова Мруда пасяліліся ў Гусайба і Эль-Мулайбід, але ўсё паселішча атрымала назву Эль-Дыр’іа, ад імя Ібн Дыра. Эт-Тураіф быў заселены пазней<ref name="EoI"/>. Мноства сямей з навакольных паселішчаў перасяліліся ў Эд-Дыр’ію, і да XVIII стагоддзя апошняя стала адным з найбольш значных гарадоў Неджда.
 
У XVIII стагодді кланавая барацьба ўнутры клана Эль-Мігрын, патомкаў Мані, клана, які правіў у Эд-Дыр’іе, скончылася перамогай {{нп3|Мухамад ібн Сауд|Мухамада ібн Сауда|ru|Мухаммад ибн Сауд}}, які лічыцца заснавальнікам дынастыі Саудытаў. Мухамад стаў эмірам (уладаром) Эд-Дыр’іі. У 1744 годзе ён узяў пад апёку багаслова {{нп3|Мухамад ібн Абд аль-Вахаб|Мухамада ібн абд аль-Вахаба|ru|Мухаммад ибн Абд Аль-Ваххаб}}, выгнанага з горада {{нп3|Горад Уяйна|Уяйны|ru|Уяйна}}, які знаходзіцца прыкладна ўза 30 км вышэй па даліне. Ібн Сауд прыняў {{нп3|Вахабізм|рэлігійнае вучэнне|ru|Ваххабизм}} Абд аль-Вахаба, і гэты момант лічыцца заснаваннем {{нп3|Дырыйскі эмірат|першай Саудаўскай дзяржавы|ru|Дирийский эмират}}, сталіцай якога стала Эд-Дыр’іа. Напрацягу наступных дзесяцігоддзяў ібн-Сауд і ягоныя нашчадкі здолелі падпарадкаваць увесь {{нп3|Неджд||ru|Неджд}}, захад і ўсход аравійскага паўвострава, і нават пасылалі ваенныя экспедыцыі у сучасны [[Ірак]]. Эд-Дыр’іа хутка расла і стала буйнейшым горадам Неджда і адным з буйнейшых у Аравіі.
 
У далейшым, аднак, той факт, што Саудзіты ўзялі пад кантроль свяшчэнныя гарады іслама [[Горад Мекка|Мекку]] і [[Горад Медзіна|Медзіну]] выклікала незадавальненне [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]], што прывяло да уварвання турэцка-егіпецкай арміі на Аравійскі паўвостраў і {{нп3|Асмана-саудаўская вайна|Асмана-саудаўскай вайне|ru|Османо-саудовская война}} 1811—1818 гадоў. Вайна скончылася паражэннем Першай Саудаўскай дзяржавы, а Аравійскі паўвостраў перайшоў пад кантроль Асманскай імперыі. Эд-Дыр-іа капітулявала ў 1818 годзе пасля гадавой аблогі, а камандуючы егіпецкай арміяй {{нп3|Ібрагім-паша||ru|Ибрагим-паша}} загадаў разбурыць горад. Потым, пасля першай спробы аднаўлення вахабіцкай дзяржавы, ён загадаў канчаткова разбурыць і спаліць Эд-Дыр’ію. Пры наступным аднаўленні дзяржавы, Саудыты зрабілі сваёй сталіцай ужо не Эд-Дыр’ію, а размешчаны на поўдзень ад яе Эр-Рыяд.