Покер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Слова адрозна (як і адрозны, але гэта хаця б фіксуецца з апошняга часу) — гэта варварыстычны новатвор, у слсл практычна не зафіксаваны. Калі слова адметна не падабаецца — чаму? — то можна ўжыць кампрамісны зварот.
Радок 73:
У клубным покеры, як і ў любой іншай гульні, якая не мае канчатковай колькасці станаў, не існуе чыстай аптымальнай стратэгіі гульні. Гэта тлумачыцца вялікай ступенню нявызначанасці — гульцы не ведаюць карт адзін аднаго. Ім даступная толькі абмежаваная інфармацыя — уласныя карты, агульныя карты, а таксама ход торгу. Каб заблытаць апанентаў і атрымаць перавагу, гульцы выкарыстоўваюць цэлы шэраг стратэгічных прыёмаў, такіх як блеф (або паўблеф, сутнасць якіх заключаецца ў тым, каб адвесці ўвагу гульца ад рэальнага становішча спраў у раскладзе гульні), атрыманьне бясплатнай карты, чэк-рэйз, стыл (крадзеж блайндаў). Ва ўмовах нявызначанасці для прыняцця аптымальнага рашэння ў покеры шырока выкарыстоўваецца імавернасны падыход з вызначэннем [[Матэматычнае чаканне|матэматычнага чакання]] магчымых дзеянняў. Падчас гульні звычайна выкарыстоўваецца падлік шанцаў банка і параўнанне іх з шанцамі на паляпшэнне для прыняцця рашэння аб працягу гульні.
 
Існуе так званая «фундаментальная тэарэма покера», аўтарамі якой з’яўляюцца Дэвід Скланскі (David Sklansky) і Мэйсан Малмут (Mason Malmuth): «Кожны раз, калі вы разыгрывае камбінацыю адрознане ад таготак, як бы вы гулялі, калі б бачылі карты ўсіх вашых праціўнікаў, яны выйграюць; і кожны раз, калі вы разыгрываеце камбінацыю так, як паступілі б, бачачы ўсе іх карты, яны прайграюць. І наадварот: кожны раз, калі апаненты разыгрываюць свае камбінацыі адрознане ад таготак, як яны б гэта зрабілі, бачачы ўсе вашы карты, вы выйграеце; і кожны раз, калі яны разыгрываюць рукі такім жа чынам, як калі б бачылі ўсе вашы карты, вы прайграваеце». Гэтая тэарэма наўрад ці ўжываецца падчас гульні наўпрост, аднак яна падкрэслівае важнасць дзвюх рэчаў: якаснай ацэнкі карт суперніка і аптымальнага прыняцця рашэнняў з улікам гэтай ацэнкі. Але самы вялікі ўклад у навучанне покерным стратэгіям унеслі Дэн Харынгтан, які таксама вядомы ў прафесійных покерных колах як «Завадны Дэн», і Дойл Брансан. Дэн Харынгтан у адрозненне ад іншых настаўнікаў покера разглядаў не толькі тэорыю, а і мноства жывых прыкладаў, узятых з асабістага вопыту, а знакамітай працай Дойла Брансона з’яўляецца кніга «Суперсістэма: курс па моцнай гульні ў покер».
 
=== Банкрол ===