Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
У 1963 г. загадам Міністра культуры Рэспубліканская музычная школа-дзесяцігодка была перайменавана ў Сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (ССМШ пры БДК). У 1960-я гады ў школе адкрыўся гурток кампазіцыі пад кіраўніцтвам [[Р. Сурус]]а (1967). Значны ўнёсак у справу выхавання юных кампазітараў унёс вядомы беларускі кампазітар [[Кім Дзмітрыевіч Цесакоў|К. Цесакоў]], які працаваў тут з 1972 года. Навучэнцы, схільныя да творчай дзейнасці, атрымалі магчымасць паступлення на кампазітарскае аддзяленне кансерваторыі. Школа ўзгадавала многіх праслаўленых музыкантаў, сярод якіх [[І. Лучанок]], [[Д. Смольскі]], [[С. Картэс]], [[В. Раінчык]], [[С. Бельцюкоў]], [[Уладзімір Васільевіч Дарохін|У. Дарохін]], [[Вiктар Мiкалаевiч Капыцько|В. Капыцько]], [[Васіль Васілевіч Кандрасюк|В. Кондрасюк]] і інш<ref name="rmcollege"/>.
 
У 1968 г. пад кіраўніцтвам [[Ігар Андрэевіч Жураўленка|І. ЖураўленкаЖураўленкі]] ў ССМШ пры БДК было створана харавое аддзяленне. Дзякуючы ініцыятыве гэтага хормайстра ў школе неўзабаве быў створаны хор хлопчыкаў<ref name="rmcollege"/>.
 
Навучальная праца школы ў 1970-1990-я гады ажыццяўлялася на розных аддзяленнях: фартэпіянным, струнным, народным, духавым, харавым, тэарэтычным і камернага ансамбля. У школе былі арганізаваны творчыя і канцэртныя калектывы, якія плённа ўдзельнічалі ў музычным жыцці горада і рэспублікі<ref name="rmcollege"/>.