Рэалізм (літаратура): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
дапаўненне паняцця, рэалізм у бел. літаратуры, літаратура, спасылкі на іншыя артыкулы
Радок 1:
'''Рэалізм''' — кірунак у [[літаратура|літаратуры]] і мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае паказанне рэчаіснасці ў яе тыповых рысах. Панаванне рэалізму адбывалася за эпохай [[рамантызм]]у і папярэднічала [[сімвалізм]]у.
{{дапісаць}}
 
'''Рэалізм''' — кірунак у [[літаратура|літаратуры]] і мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае паказанне рэчаіснасці ў яе тыповых рысах. Панаванне рэалізму адбывалася за эпохай [[рамантызм]]у і папярэднічала [[сімвалізм]]у.
Сцвярджаючы значэнне літаратуры як важнейшага сродку пазнання чалавекам сябе і навакольнага свету, рэалізм імкнецца да раскрыцця сутнасці жыццёвых з’яў, да шырокага ахопу рэчаіснасці з яе супярэчнасцямі, прызнае права мастака адлюстроўваюць усе бакі жыцця без абмежавання тэм і сюжэтаў. Рэалізм паказвае ўзаемадзеянне чалавека з асяроддзем, уздзеянне грамадства, умоў на лёсы асобных людзей, суполак, класаў, уплыў сацыяльных абставін на норавы і духоўны свет людзей, актыўную пераўтваральную ролю чалавека, вялікіх суполак і рухаў. Сцвярджаючы каштоўнасць маральных пошукаў, рэалістычная літаратура адыгрывае вялікую сацыяльна-выхаваўчую ролю. Рэалізму ўласціва імкненне да разгляду рэчаіснасці ў развіцці; адлюстроўваць не толькі традыцыйныя формы быту, адносінаў, але і здольнасць знаходзіць і адлюстроўваць у вобразах узнікненне новых формаў жыцця і сацыяльных адносін, новых тыпаў.
 
== Рэалізм у беларускай літаратуры==
Галоўныя прынцыпы рэалізму ўключаюць раскрыццё праўды характараў і праўды абставін, паказ тыповых карцін рэальнага жыцця, спасціжэнне глыбіні пагружэння ў рэальнасць, асвятлення чалавека ў свеце і [[Унутраны свет|ўнутранага свету]] ў самім чалавеку.
 
У аснову рэалізму ў мастацкай творчасці пакладзены прынцыпы адлюстравання аб’ектыўнага развіцця гісторыі і асобы, паказу шматбаковасці характару чалавека, раскрыцця складанасці яго псіхікі. Мастакі шукалі розныя тыпы свайго часу. Асаблівая заслуга ў сцвярджэнні прынцыпаў рэалізму ў [[Беларуская літаратура|беларускай літаратуры]] належыць народным пісьменнікам: [[Якуб Колас|Я. Коласу]], [[Янка Купала|Я. Купале]], [[Кузьма Чорны|К. Чорнаму]], [[Максім Багдановіч|М. Багдановічу]], [[Кандрат Крапіва|К. Крапіве]], [[Іван Мележ|І. Мележу]], [[Янка Брыль|Я. Брылю]], [[Васіль Быкаў|В. Быкаву]], [[Іван Шамякін|І. Шамякіну]], [[Іван Навуменка|І. Навуменку]], [[Іван Чыгрынаў|І. Чыгрынаву]].
 
У першай палове ХХ ст. усталяваўся так званы [[сацыялістычны рэалізм]], паводле якога перад творамі мастацтва ([[Літаратура|літаратурай]], [[Жывапіс|жывапісам]], [[Скульптура|скульптурай]], [[Тэатр|тэатрам]], [[Кінамастацтва|кіно]], [[Музыка|музыкай]]) ставілася задача ўмацоўваць заваёвы [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]]. Аднак творы сацыялістычнага рэалізму не былі пазбаўлены ідэалізацыі, двайных стандартаў у паказе з’яў рэчаіснасці, калі жаданне выдавалася за рэальнае, існуючае, даўно ўсталяванае. У сучасным мастацтве поруч з рэалістычнымі падыходамі развіваюцца таксама [[Авангардызм|авангардысцкія]] і [[Постмадэрнізм|постмадэрнісцкія]] тэндэнцыі.
 
== Літаратура ==
* Краткая литератературная энциклопедия: в 9 т. / под общ. ред. А. А. Суркова. — М.: Сов. энцикл., 1972. — Т. 6. — 1039 с
* Бларуская літаратура / У.А Навумовіч — Мінск.: Вышэйшая школа, 2013.
 
{{Бібліяінфармацыя}}
Радок 7 ⟶ 19:
[[Катэгорыя:Рэалізм у літаратуры]]
[[Катэгорыя:Рэалізм]]
[[Катэгорыя:Беларуская літаратура]]