Пагадненне Сікорскага — Майскага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
вікіфікацыя
Радок 10:
[[23 жніўня]] [[1939]] года быў падпісаны [[Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам]] (таксама вядомы як пакт Молатава — Рыбентропа) і [[Сакрэтны дадатковы пратакол да Дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і СССР|Сакрэтны дадатковы пратакол]] да яго з апісаннем «граніцы сфер інтарэсаў» бакоў «у выпадку тэрытарыяльна-палітычнай перабудовы» Прыбалтыкі і Польшчы. Пасля пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ў Еўропе [[1 верасня]] [[1939]] года польская армія апынулася няздольнай супрацьстаяць агрэсіі Германіі. [[Англія]] і [[Францыя]], якія заключылі з Польшчай саюзніцкія дагаворы, фактычна кінулі яе на волю лёсу.
 
У Польшчы нарастала дэзарганізацыя. [[1 верасня]] [[Варшава|Варшаву]] пакінуў прэзідэнт [[Ігнацій Масціцкі|І. Масціцкі]], [[4 верасня]] пачалася эвакуацыя ўрадавых устаноў. [[5 верасня]] з Варшавы выехаў урад, а ў ноч на [[7 верасня]] — і галоўнакамандуючы [[Эдвард Рыдз-Сміглы|Э. Рыдз-Сміглы]]. Стаўка была перанесена ў [[Брэст]], з [[10 верасня]] — ва [[Уладзімір-Валынскі]], з [[13 верасня]] — у [[Млыніў|Млынаў]] (каля [[Дубна (Украіна)|Дубна]]), а [[15 верасня]] — у [[Каламыя|Каламыю]]. З [[14 верасня]] там ужо знаходзіўся Масціцкі. 9—11 верасня польскае кіраўніцтва вяло перамовы з Францыяй аб прадастаўленні прытулку для ўрада. [[16 верасня]] пачаліся польска-румынскія перамовы аб транзіце польскага кіраўніцтва ў Францыю, і [[17 верасня]] ўрад перайшоў на тэрыторыю Румыніі, дзе быў [[Інтэрнаванне|інтэрнаваны]].
 
[[17 верасня]] [[1939]] года паслу Польшчы ў СССР была ўручана нота, у якой гаварылася, што «Польская дзяржава і яе ўрад фактычна перасталі існаваць», а падраздзяленні [[Кіеўская ваенная акруга|Кіеўскай]] і [[Беларуская ваенная акруга|Беларускай]] ваенных акруг перайшлі савецка-польскую граніцу для «ўзяцця пад кантроль тэрыторый Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі».