Юліяна Вітан-Дубейкаўская: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Юліяна ВІТАН-ДУБЕЙКАЎСКАЯ''' (дзявоч. '''Мэнке''', псеўд. ''Кветка Вітан''; [[12 снежня]] [[1886]], [[Вільня]] — [[1970]], [[Нюрнберг]], Германія) — беларуская мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка.
 
Юліяна Мэнке паходзіла з сям'і віленскіх немцаў, вучылася ў прыватнай гімназіі. Падчас вучобы ў гімназіі пазнаёмілася з [[Алаіза Пашкевіч (Цётка)|Алаізай Пашкевіч]]. З 1907 ў [[Пецярбург]]у, у 1914 здала дзяржаўныя экзамэны пры Пецярбурскім універсітэце на гісторыка-філалагічным аддзеле. У 1915 пасля вяртання ў Вільню сустрэлася з [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], пачала працу ў віленскім Беларускім камітэце. Прымала ўдзел у адкрыцці першай пачатковай беларускай школы, беларускіх настаўніцкіх курсаў і [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], дзе потым выкладала нямецкую мову і педагогіку. У 1922 стала жонкаю вядомага беларускага дзеяча [[Лявон Дубейкаўскі|Лявона Вітан-Дубейкаўскага]]. Пасля яго смерці, у 1941 перасялілася ў Нюрнберг. Там напісала прысвечаную Івану Луцкевічу кнігу "Мае ўспаміны" (выдадзена ў 1994 у Вільні з прадмоваю [[Лявон Луцкевіч|Лявона Луцкевіча]], стала асноваю для спектаклю "Віленскія мроі", пастаноўка Галіны Дзягілевай у тэатры аднаго актора "Зніч"). У 1954 у [[Нью-Ёрк]]у пабачыла свет кніга "Лявон Вітан-Дубейкаўскі", якую Юліяна выдала пад псеўданімам Кветка Вітан.