I Усебеларускі з’езд Саветаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
 
== Рашэнні з’езда ==
З’езд прыняў «Дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж БССР і [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]]», вызначыў тэрыторыю БССР у складзе [[Мінская губерня|Мінскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў; [[Віцебская губерня|Віцебская]], Магілёўская і [[Смаленская губерня|Смаленская]] губерні прызнаваліся часткай РСФСР. Адначасова было прызнана неабходным аб’яднаць БССР з [[Літоўская Савецкая Рэспубліка|Літоўскай Савецкай Рэспублікай]].
 
З’езд прыняў [[Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь|1-ю Канстытуцыю БССР]], у адпаведнасці з якой найвышэйшая ўлада у рэспубліцы належала з’езду Саветаў. У перыяд паміж з’ездамі ўладу ажыццяўляў Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК), адказны перад Усебеларускім з’ездам Саветаў. З’езд зацвердзіў [[Герб Беларускай ССР|герб]] i [[Сцяг Беларускай ССР|сцяг]] БССР. У склад абранага з’ездам ЦВК БССР увайшло 50 чалавек (45 камуністаў, 2 [[бунд]]аўца, 2 члены [[Паалей-Цыён]]а i 1 меншавік).