Біялагічны від: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Крытэрыі віду: арфаграфія
Радок 19:
Біяхімічны крытэрый адлюстроўвае характэрны хімічны састаў цела і абмен рэчываў. Гэта самы ненадзейны крытэрый. Няма рэчываў або біяхімічных рэакцый, характэрных толькі для пэўнага віду. Асобіны аднаго віду могуць значна адрознівацца па гэтых паказчыках. Тады як у асобін розных відаў сінтэз бялкоў і нуклеінавых кіслот адбываецца аднолькава. Шэраг біялагічна актыўных рэчываў адыгрывае аналагічную ролю ў абмене рэчываў у розных відаў. Напрыклад, хларафіл ва ўсіх зялёных раслін удзельнічае ў фотасінтэзе. Значыць, вызначэнне відавой прыналежнасці асобін на аснове аднаго біяхімічнага крытэрыю таксама немагчыма.
 
Генетычны крытэрый характарызуецца наборам храмасом, падобных па памерах, форме і саставу. Гэта самы надзейны крытэрый, таму што ён з'яўляеццаз’яўляецца фактарам рэпрадуктыўнай ізаляцыі, якая падтрымлівае генетычную цэласнасць віду. Аднак і гэты крытзрыйкрытэрый не з'яўляеццаз’яўляецца абсалютным. У асобін аднаго віду колькасць, памеры, форма і састаў храмасом могуць адрознівацца ў выніку геномных, храмасомных і генных мутацый. У той жа час пры скрыжаванні некаторых відаў часам з'яўляюццаз’яўляюцца жыццяздольныя пладавітыя міжвідавыя гібрыды. Напрыклад, [[сабака]] і [[воўк]], [[таполя]] і [[вярба]], [[канарэйка]] і [[зяблік]] у выніку скрыжоўвання даюць пладавітае патомства. Такім чынам, падабенства па названым крытэрыі таксама недастаткова, каб аднесці асобіны да аднаго віду.
 
Экалагічны крытэрый — сукупнасць характэрных фактараў асяроддзя, неабходных для існавання віду. Кожны від можа пражываць у тым асяроддзі, дзе кліматычныя ўмовы, асаблівасці глебы, характар рэльефу і крыніцы ежы адпавядаюць яго межам талерантнасці. Але ў гэтых жа ўмовах асяроддзя могуць пражываць арганізмы іншых відаў. Вывядзенне чалавекам новых парод жывёл і сартоў раслін паказала, што асобіны аднаго віду (дзікія і акультураныя) могуць жыць ва ўмовах асяроддзя, якія моцна адрозніваюцца. Гэта даказвае адносны характар экалагічнага крытэрыю і неабходнасць выкарыстання іншых крытэрыяў для вызначэння прыналежнасці асобін да пэўнага віду.