Беларуская біблейская камісія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
 
Радок 3:
Наяўныя вынікі: чатырохмоўныя (на грэчаскай, царкоўнаславянскай, рускай і беларускай мовах), з паралельнымі месцамі выданні [[Новы Запавет|Евангелляў]]; «Кароткі царкоўнаславянска-беларускі слоўнік» (1996), «Скарочаны малітоўнік» (1998), беларускамоўныя «Збор імёнаў святых» (1995), «Малебен за беларускі народ з акафістам святым мучанікам Віленскім Антонію, Іаану і Яўстафію» (1998), «Бажэсцвенная Літургія» (1998), «Малебен з малым вадаасвячэннем і асвячэннем іконы» (1999).
 
Пераклад [[Новы Запавет|Новага Запавету]] Камісія выконвае з «агульнапрынятага тэксту» ([[Textus Receptus]]), звяртаючыся таксама да «крытычных выданняў», фіксуючы разыходжанні і адрозненні, уласцівыя гэтым тэкстам. Улічваецца дослед перакладу Евангелля на розныя мовы свету, асабліва сучасныя славянскія. Бярэцца да ўвагі ўсё, што раней зроблена беларускімі перакладчыкамі як праваслаўнымі, так і прадстаўнікамі іншых [[канфесія]]ў (Леанід [[Лукаш Дзекуць-Малей|Л. Дзекуць-Малеем]] і [[Антон Луцкевіч|А. Луцкевічам]], [[Пётр Татарыновіч|П. Татарыновічам]], [[Ян Станкевіч|Я. Станкевічам]], [[Міхась Міхайлавіч Міцкевіч|М. Міцкевічам]] і інш.). Дослед папярэднікаў не толькі абагульняецца, але і дасканала аналізуецца. Пры дапамозе адмысловых тэстаў правяраецца, як актыўныя носьбіты беларускай мовы ўспрымаюць розныя варыянты «абеларушвання» адпаведнага фонду лексікі і канкрэтнай тэрміналогіі, якая прапаноўваецца наўзамен царкоўнаславянскай.
 
Усе пераклады стала ўдасканальваюцца, апрабуючыся першым чынам святарамі, задзейнічанымі ў Камісіі.