Слізэрын: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.9
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2
Радок 1:
[[Выява:Blason Serpentard.svg|thumb|Герб факультэта]]
'''Слізэрын''' ({{lang-en|Slytherin}}) — адзін з чатырох факультэтаў [[Хогвартс]]а. Шануе хітрасць, славалюбства, рашучасць, знаходлівасць. Кніга таксама дазваляе выказаць здагадку, што для слізэрынцаў характэрна прага да ўлады. [[Салазар Слізерын|Салазар Слізэрын]] таксама выбіраў вучняў часцей па чысціні крыві. Талісман Слізэрына — [[змяя]], колеры — зялёны і [[Сярэбраны колер|серабрысты]]. Дэкан — [[Северус Снэйп]], прафесар [[зеллеварэнне|зеллеварэння]]. Яго папярэднік, а потым і пераемнік на гэтым пасадзе — [[Гарацый Слізнарт]], які таксама выкладаў зеллеварэнне. Прывід — жахлівы [[Крывавы Барон]]. Паводле [[Джаан Роўлінг|Роўлінг]], Слізэрын адпавядае стыхіі [[вада|вады]]<ref>[http://www.accio-quote.org/articles/2005/0705-tlc_mugglenet-anelli-3.htm The Leaky Cauldron and Mugglenet interview Joanne Kathleen Rowling: Part Three] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20110422234829/http://www.accio-quote.org/articles/2005/0705-tlc_mugglenet-anelli-3.htm |date=22 красавіка 2011 }} ''accio-quote.org'' Retrieved on 04-17-08</ref>. Спальні і гасціная Слізэрына размяшчаюцца за каменнай сцяной у падзямеллях. Гасціная Слізэрына — доўгі нізкі пакой, вытрыманы ў стылі падзямелля, размешчана пад Хогварцкім Возерам, асветленая зялёнымі лямпамі і абстаўленая разьбянымі крэсламі.
[[Выява:Hogwarts Slytherin colors.svg|thumb|left|100px|Колеры факультэта]]
Да моманту паступлення [[Гары Потэр]]а ў Хогвартс Слізэрын карыстаўся злавеснай рэпутацыяй. [[Рубеус Хагрыд]] сказаў яму, што не было злой чараўніцы ці чараўніка, якія б не вучыліся ў Слізэрыне. З боку Хагрыда гэта было перабольшаннем, паколькі [[Сірыус Блэк]], якога ён тады лічыў забойцам многіх людзей і [[Пажыральнік Смерці|Пажыральнікам Смерці]], вучыўся на [[Грыфіндор]]ы. Але многія злыя чараўнікі сапраўды выйшлі са Слізэрына, уключаючы [[Валдэморт]]а і амаль усіх яго прыхільнікаў ([[Пітэр Петыгру]] вучыўся ў Грыфіндоры). Падчас [[Бітва за Хогвартс|Бітвы за Хогвартс]] ніводны студэнт Слізэрына не выступіў супраць Валдэморта. З іншага боку, былі і слізэрынцы, як напрыклад Гарацый Слізнарт, і Северус Снэйп, які спачатку служыў Валдэморту і толькі пазней перайшоў на бок Дамблдара, і таксама былы Пажыральнік Смерці [[Рэгулус Блэк]], які раскаяўся і выкраў [[хоркрукс]] Цёмнага Лорда.