Даўмонт Пскоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др е/э
Радок 21:
Да 1260 г. нічога невядома пра Даўмонта, верагодна, быўшы князем (хутчэй адным з князькоў) у Нальшанскай зямлі, ён быў падпарадкаваны ўладзе вял.кн. Міндоўга, які да таго ж быў з Даўмонтам у сваяцтве -- яны былі жанатыя на сёстрах (недзе з сяр. 1251 г.). У 1-й пал. 1258 г. уладанні Даўмонта, верагодна, былі спустошаныя войскамі Бурундая і галіцка-валынскіх князёў. Пасля смерці (кан. 1262 - пач. 1263 г.) жонкі Міндоўга Марфы (або Марты), паводле [[Галіцка-Валынскі летапіс|Галіцка-Валынскага летапісу]], сястра Марфы — жонка Даўмонта (Агна — паводле Стрыйкоўскага) была выкліканая для ўдзелу ў пахаванні да двара Міндоўга, дзе апошні, быццам паводле запавету памёрлай жонкі, якая баялася мачахі сваім малым дзецям, прымусіў жонку Даўмонта да сужыцця. Відаць, гэта стала галоўнай з прычын удзелу Даўмонта ў змове літоўскіх князёў на чале з [[Транята]]м, кн. жамойцкім, супраць Міндоўга. У пач. восені 1263 г. разам з іншымі літоўскімі князямі Даўмонт быў пасланы ваяваць Бранскае княства, але вярнуўся з дарогі разам з дружынаю, спахіў і забіў Міндоўга і яго малодшых сыноў Руклю і Рэпека. Сталец вял.кн. заняў Транята, але хутка (сяр. 1264) ён быў забіты і Даўмонту давялося весці барацьбу з Войшалкам, старэйшым міндоўгавым сынам, які з войскам навагрудскіх і літоўскіх прыхільнікаў, у саюзе з галіцка-валынскімі і турава-пінскія князі, помсціў за смерць бацькі. Верагодна, у войшалкаву кааліцыю ўвайшлі і інш. нальшанскія князі, у т.л. Гердзень, якога наблізіў да сябе яшчэ Міндоўг.
 
Ужо ў 1265 г., магчыма, у выніку паходаў [[Войшалк]]а супраць сваіх ворагаў у Нальшанах і Дзяволтве, каля 300 літоўцаў з жонкамі і дзецьмі ўцяклі ў Пскоў. Магчыма, праз гэтых уцекачоў яшчэ тады Даўмонт спрабаваў наладзіць або наладзіў сувязь з Ноўгарадам і Псковам -- спачатку наўгародцы хацелі забіць літоўцаў, але тыя вырашылі ахрысціцца і за іх, паводле загаду бацькі<ref>вял.кн. уладзімірскі і цверскі Яраслаў Яраславіч</ref> заступіўся пскоўскі кн. Святаслаў Яраславіч, які разам з пскоўскім духавенствам у прысутнасці пскавічоў ахрысціў літоўцаў-паганцаў. Улетку 1266 г., разам з дружынай у 70 чал., у Пскоў прыехаў і Даўмонт -- недзе тымчасова ж з Нальшанаў ў Рыгу ўцёк і кн. [[СуксеСуксэ]] з братам, магчыма, адзін з даўмонтавых саюзнікаў. Даўмонт быў ахрышчаны ў пскоўскім Траецкім саборы з імем ў гонар муч. Цімафея Палесцінскага (Газскага).
 
У 1266 г. Даўмонт з атрадам з 270 літоўцаў і пскавічоў здзейсніў удалы паход на Літву, а, верагодней, менавіта на Нальшанскую зямлю, бо ў палон да Даўмонта трапілі жонка і два сына Гердзеня (гл. Андрэй Гердзеневіч). Войска Гердзеня і інш. князёў, якое гналася за пскавічамі, 18.7.1266 г. было разбіта Даўмонта на Зах. Дзвіне. Вял.кн. уладзімірскі, пад уладай якога знаходзілася Наўгародская зямля, Яраслаў Яраславіч прыбыўшы ў 1266 г. у Ноўгарад хацеў выгнаць Даўмонта з Пскова, але адмовіўся ад гэтага з-за пазіцыі наўгародскіх баяраў, якія, магчыма, бачылі ў Даўмонце патэнцыйнага абаронцу Паўн.-Зах. Русі ад немцаў, літоўцаў і дамаганняў вял.князя. Узімку 1266-1267 г. Даўмонт здзейсніў яшчэ адзін удалы паход на Літву. У 1267 г. у выніку сумеснага паходу пскоўскага і наўгародскага войска на чале з Даўмонтам і баярынам Алферыем Сбыславічам была нанесена параза полацкаму войску, у бітве загінуў і кн. Герздень.