Менскі беларускі тэатр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 1:
'''Менскі беларускі тэатр''' — гарадскі тэатр у [[Менск]]у ў гады акупацыі ў [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]]. Працаваў 2 тэатральныя сезоны: 1941/42 і 1942/43 (уключаючы 2 прэм’еры 1944). Меў [[опера|оперную]], драматычную, [[балет]]ную, [[эстрада|эстрадна]]-аркестравую групы, [[сімфанічны аркестр]], аркестр [[цымбалы|цымбалістаў]], [[хор]]. Адным з кіраўнікоў тэатра быў [[В. Селях-Качанскі]]. Драматычная трупа складалася з акцёраў розных мінскіх тэатраў, якія не здолелі {{нп5|Эвакуацыя ў СССР у час Вялікай Айчыннай вайны|эвакуіравацца|ru|Эвакуация в СССР во время Великой Отечественной войны}}: [[В. Окалаў]], [[П. Ротар]], [[С. Патаповіч]], [[Мікалай Ігнатавіч Шчансновіч|М. Шчансновіч]], [[У. Говар-Бандарэнка]], [[У. Пальчэўскі]], [[Б. Уладамірскі]], [[М. Цурбакоў]] і інш.
 
Рэпертуар тэатра абмяркоўваўся з [[Акупацыя Беларусі нацыстамі|акупацыйнымі ўладамі]]. Усе іх заўвагі і прапановы безагаворачна прымаліся. У рэпертуары пераважалі творы замежнай класікі, а таксама п’есы беларускіх драматургаў. Сярод пастановак: «[[Пінская шляхта]]» [[В. Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]], «[[Міхалка]]» [[Браты Далецкія|Далецкіх]], «[[Шчаслівы муж]]», «[[На Антокалі]]», «[[Пан міністар]]» [[Ф. Аляхновіч]]а, «[[Каварства і каханне]]» [[Ф. Шылер]]а, «[[Патанулы звон]]» [[Г. Гаўптман]]а, «[[Лекар паняволі]]» [[Мальер]]а, «Карчмарка» [[К. Гальдоні]], «[[Разбіты збан (п'еса)|Разбіты збан]]» [[Г. фон Кляйст]]а, «[[Лялечны дом (п’еса)|Лялечны дом]]» («Нора») [[Г. Ібсен]]а. Побач з драматычнымі спектаклямі ставіліся [[опера|оперы]] і [[балет]]ы: «[[Кармэн (опера)|Кармэн]]» [[Ж. Бізэ]], «[[Чароўная флейта (опера)|Чароўная флейта]]» [[В. А. Моцарт]]а, «[[Яўген Анегін (опера)|Яўген Анегін]]» [[П. Чайкоўскі|П. Чайкоўскага]], «[[Вольны стралок (опера)|Вольны стралок]]» [[К. Вебер]]а. Усе спектаклі ішлі на [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Пераклады [[лібрэта]] былі зробленыя [[Н. Арсеннева]]й.