Бабаўнянскі выступ: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) др →Літаратура |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →top: вікіфікацыя, перанесена: Платформавы чахол → Платформавы чахол з дапамогай AWB |
||
Радок 6:
Крышталічны фундамент на адзнаках ад -50 да +103 м. На поўдні абмежаваны [[Паўночна-Прыпяцкі разлом|Паўночна-Прыпяцкім краявым разломам]], на ўсходзе і на паўночным усходзе [[Налібоцкі разлом|Налібоцкім разломам]] аддзяляецца ад [[Бабруйскі пахаваны выступ|Бабруйскага пахаванага выступу]], [[Аршанская ўпадзіна|Аршанскай упадзіны]] і [[Валожынскі грабен|Валожынскага грабена]]; на захадзе мяжуе з Мастоўска-Дзятлаўскім блокам [[Цэнтральнабеларускі масіў|Цэнтральнабеларускага масіву]].
[[Платформавы чахол]] у межах Бабаўнянскага выступу складзены з фрагментаў палескай серыі сярэдняга [[рыфей|рыфею]] (пінская світа), [[венд]]скіх адкладаў (вільчанская, валынская і валдайская серыі) і тоўшчы [[мелавы перыяд|мелавых]], [[палеаген]]авых, [[неаген]]авых і [[антрапаген]]авых адкладаў, якія іх перакрываюць. Магутнасць платформавага чахла 90—350 м. Рыфейскія і вендскія адклады захаваліся фрагментарна на схілах выступу, найбольш поўна на ўсходніх і паўднёва-ўсходніх схілах, на заходніх — пераважна адклады валынскай і нізоў валдайскай серый. Антрапагенавыя адклады з перарывам залягаюць на рыфейскіх, вендскіх і мелавых, а ў цэнтральнай частцы выступу — непасрэдна на пародах фундамента.
Актыўнае фарміраванне Бабаўнянскага выступу звязана з [[герцынская складкавасць|герцынскім]] этапам развіцця. Для неатэктанічнай стадыі характэрны актыўныя дадатныя рухі.
|