Калюмны (герб): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Новая старонка: '{{пішу|30.03.10|}} {{СімволікаВ|герб=COA of Gediminaičiai dynasty Lithuania.png}} '''«Калюмны»''', герб <!--[[Катэгорыя:Пр...'
 
++
Радок 1:
{{пішу|30.03.10|}}
{{СімволікаВ|герб=COA of Gediminaičiai dynasty Lithuania.png}}
'''«Калюмны»''', герб, адзін з дзяржаўных сімвалаў [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.
'''«Калюмны»''', герб
 
Паводле легенды, гэты герб прывёз з сабою з Рыма [[Палемон]], ім карысталіся яго «нашчадкі» — літоўскі княжацкі род. «Калюмны» сустракаюцца на манетах Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) пасля 1386-1420. Пачатак выкарыстання сімвала ў якасці дзяржаўнага звязана з перыядам княжання [[Гедымін]]а, і ён атрымаў таксама назву «Слупы Гедыміна». У [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітве 1410]] з 40 харугваў ВКЛ 10 былі з вылвай «Калюмнаў» (паводле [[Я. Длугаш]]а, такім знакам [[Вітаўт]] клеймаваў коней). Даследчыкі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, якімі Вітаўт кіраваў як вялікі князь.<ref>ЭГБ</ref> «Калюмны» вельмі падобныя да знакаў [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]], т.зв. «трызубцаў», таму шэраг гісторыкаў выводзіць ад іх паходжанне «Калюмнаў».<ref>ЭГБ</ref> Верагодна, спачатку «Калюмны» былі гербавым знакам [[Полацкае княства|Полацкага княства]], якое ў 1386 перастала быць удзельным і ўвайшло непасрэдна ў ВКЛ. Герб зямлі з такім высокім статусам з'явіўся на манетах і выкарыстоўваўся поруч з [[герб Пагоня|«Пагоняй»]], якая ўвасабляла Літву, а «Калюмны» — Русь.<ref>ЭГБ</ref> У гэтым значэнні «Калюмны» перасталі выкарыстоўвацца са згасаннем дынастыі [[Дынастыя Ягелонаў|Ягелонаў]]. Вядома некалькі адзінкавых матэрыяльных помніхаў, дзе «Калюмны» — шляхецкі герб.
<!--[[Катэгорыя:Прыватнаўласніцкія гербы|Калюмны]]-->
 
{{зноскі}}
 
==Літаратура==
* Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // ЭГБ, Т.4. - Мн., 1997.
 
[[Катэгорыя:Вялікае княства Літоўскае]]
 
[[en:Columns of Gediminas]]