Вярхоўскія княствы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Вярхоўскія княствы''' — некалькі дробных княстваў-вотчын: [[Адоеўскае княства|Адоеўскае]], [[Навасільскае княства|Навасільскае]], [[Варатынскае княства|Варатынскае]], [[Бялёўскае княства|Бялёўскае]], [[Мязецкае княства|Мязецкае (Мяшчоўскае)]], [[Казельскае княства|Казельскае]], якія атрымалі агульную назву ад свайго размяшчэння ў вярхоўях [[Рака Ака|р. Акі]]. Утварыліся ў [[XIV стагоддзе|XIV]] — пач. [[XV стагоддзе|XV]] ст. у выніку феадальнай раздробненасці [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскага княства]], а таксама ў выніку падараванняў [[Вялікія князі літоўскія|вялікіх князёў літоўскіх]]. З кан. XIV — пач. XV ст. Вярхоўскія княствы ўваходзілі ў склад [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], плацілі штогадовы плацёж — "палетняе". Кожнае княства дзялілася паміж братамі на часткі — "дольніцы". Па Уграўскаму дагавору 1408 г. тэрыторыя Вярхоўскіх княстваў на захад ад [[Рака Угра|р. Угры]] прызнавалася ўладаннем [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]. Унутраныя праблемы ВКЛ у другой пал. XV ст. прывялі да таго, што дзяржава стала няздольная да абароны сваіх усходніх ускраін ад "наездаў" [[Вялікае Княства Маскоўскае|Масквы]], у выніку чаго частка [[Князі вярхоўскія|вярхоўскіх князёў]] пайшла на "ад'езд" у(мусіла Маскоўскуюперайсці дзяржавупад уладу маскоўскага князя). Па дагавору 1494 г. ВКЛ прызнала ўключэнне Вярхоўскіх княстваў у склад ВКМ. Амаль адразу пасля ўключэння ў Маскоўскую дзяржаву значная частка [[Удзельнае княства|ўдзелаў]] была ліквідавана, толькі некаторыя з іх захаваліся на пэўны час, а менавіта [[Адоеўскае княства]] — да [[1573]] і [[Варатынскае княства|Варатынскае]] — да [[1577]].
 
== Крыніцы ==