Кейстут: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
| вікісховішча = Kiejstut
}}
'''Кейстут Гедзімінавіч''' (''Кестуть'' (1342, 1371), ''Кестутей'' (1345), ''Кистютий'' (1352), ''Kinstut rex'' (1356, 1382); ~[[1297]] — {{ДС|15|8|1382}}, [[Вёска Крэва|Крэва]], цяпер у [[Смаргонскі раён|Смаргонскім раёне]], [[Гродзенская вобласць]], [[Беларусь]]) — князь троцка-жамойцкі, гарадзенскі (1341—1345), уладар троцкай паловы [[ТроцкаяВялікае паловаКняства Літоўскае|ТроцкайВялікага паловы]]Княства [[ВКЛЛітоўскага]] (1345—1381), [[вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] (1381—1382). Сын [[Гедзімін]]а ад другога шлюба, малодшы брат [[Альгерд]]а.
 
== Біяграфія ==
Радок 31:
Па смерці бацькі (зіма 1341) і старэйшага брата [[Манівід Гедзімінавіч|Манівіда]] (1342) Альгерд з Кейстутам былі самыя старэйшыя пасля [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонта]] сярод [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]], а ў [[Горад Вільня|Вільні]] сеў самы малодшы сын Гедзіміна — [[Яўнут Гедзімінавіч|Яўнут]], мала здольны да ўлады.
 
Кожны з сыноў Гедзіміна пільнаваў свой удзел. Ва ўдзел Кейстута ўваходзілі [[Трокі|Старыя Трокі]] з [[Гродна|Горадняй]], [[Коўна|КоўнайКоўнам]], [[Упіта]]й і [[Ліда]]й. 3 пазнейшых актаў вядома, што да ўладанняў Кейстута належала яшчэ [[Падляшша]] з [[Берасцейская зямля|Берасцейскай зямлёй]].
 
Пад канец 1344 года Кейстут з [[Горад Тракай|Трокаў]] з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута. Нагодай да выступу стала смерць вялікай княгіні [[Еўна|Еўны]], маці Яўнута. Заспеты знянацку, Яўнут уцякаў, хаваўся, але быў затрыманы і пасаджаны пад варту. Кейстут паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную [[Улада|ўладу]] брата.
 
Да таго як браты сягнулі па вышэйшую ўладу, яны ўжо не адзін год вялі самастойную замежную палітыку, якую ўзгаднялі паміж сабой, i часта дзейнічалі супольна (напр. дапамога Пскову, паход у [[Інфлянты]]). Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на «''паловы''», Альгерд быў уладаром у Віленскай палове і меў тытул [[вялікі князь|вялікага князя]], Кейстут быў уладаром у Троцкай палове, і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы, якія мелі там удзелы. Браты асабіста вадзілі войскі ў паходы, пры сумесных выправах камандаваў той, хто лепш ведаў мясцовую сітуацыю: Кейстут — у Прусіі, Альгерд — на ўсходнеславянскіх землях. Спачатку яны дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі, але пасля, відаць, умовы дагавора змяніліся, і Альгерд не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.