Луцкі павет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: афармленне, выдалена: {{Сцягафікацыя|Вялікае Княства Літоўскае}} з дапамогай AWB
Тэг: Ручны адкат
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Утвораны, відаць, пасля смерці ў [[1452]] годзе ўладальніка [[Валынь|Валыні]] [[Вялікі князь літоўскі|вялікага князя літоўскага]] [[Свідрыгайла|Свідрыгайлы]]. Кіраўніком павета быў [[староста луцкі]] — галоўны ўраднік Валынскай зямлі. У Луцкі павет уваходзілі землі ў верхнім цячэнні рэк [[рака Стаход|Стаход]], [[рака Стыр|Стыр]], [[рака Гарынь|Гарынь]] і левабярэжжа верхняга цячэння [[рака Случ, прыток Гарыні|Случы]] з маёнткамі [[Мосар (Валынь)|Мосар]], [[Сернікі]], [[Любчэ (Ражышчанскі раён)|Любчэ]] (уладанне князёў [[Друцкія-Любецкія|Друцкіх-Любецкіх]]), [[Бурэмля]] (маёнтак князёў [[Бурэмскія|Бурэмскіх]]), {{нп5|[[сяло Пэрэмыль|Пераміл|uk|Перемиль}}]], [[Клявань]], [[Млыніў|Млынава]], [[Таргавіца]], [[Несвіч (Украіна)|Несвіч]], [[Жыдзічын]], [[Астрожац]] (родавае гняздо князёў [[род Галаўнёў-Астрожацкіх|Галаўнёў-Астрожацкіх]]), [[Чацвяртня]] (уладанне князёў [[род Чацвярцінскіх|Чацвярцінскіх]]), [[Сокаль]], [[Чартарыйск]] (родавае гняздо князёў [[род Чартарыйскіх|Чартарыйскіх]]), [[Перасопніца]], [[Дубровіца]] (уладанне князёў [[род Гальшанскіх-Дубровіцкіх|Гальшанскіх-Дубровіцкіх]]), [[Горад Астрог|Астрог]] (родавае гняздо князёў [[род Астрожскіх|Астрожскіх]]), [[Корац]] (уладанне князёў [[род Карэцкіх|Карэцкіх]]), [[Горад Ізяслаў|Заслаў]] (уладанне князёў [[род Заслаўскіх|Заслаўскіх]]), [[Палоный]], [[Дзермань]], [[Сцепань]] і інш. Шмат маёнткаў Луцкага павета [[вялікія князі літоўскія]] перадалі ва ўладанне князям [[Сангушкі|Сангушкам]], [[Чартарыйскія|Чартарыйскім]], [[Астрожскія|Астрожскім]], [[Карэцкія|Карэцкім]], [[Вішнявецкія|Вішнявецкім]], панам [[Род Храптовічаў|Храптовічам]], [[Род Шылавічаў|Шылавічам]], [[Род Багавіцінавічаў|Багавіцінавічам]], [[Род Воўчкавічаў|Воўчкавічам]], [[Род Барзабагатых|Барзабагатым]] і інш.
 
Разам з [[Уладзімірскі павет|Уладзімірскім]] і [[Крэменецкі павет|Крэменецкім паветамі]] ў ходзе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—66 гадоў увайшоў у склад [[Валынскае ваяводства, 1566—1795|Валынскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. З [[1569]] года ў складзе [[Карона Каралеўства Польскага|Польскага каралеўства]]. У [[1791]] годзе са складу Луцкага павета вылучаны [[Уладзімірскі 1-ы павет|Уладзімірскі 1-ы]] і [[Гарыньскі павет]]ы.