Маярдом: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
граматыка
Радок 4:
У сувязі з паслабленнем каралеўскай улады дынастыі Меравінгаў у сярэдзіне [[VII]] стагоддзя пачынае набываць асаблівую сілу пасада маярдома. Цяжка вызначыць першапачатковае значэнне гэтай пасады.
 
Меркаванне (Лудэн), што маярдомы загадвалі каралеўскай маёмасцю, раздачай [[бенефіцый|бенефіцыяў]] і [[феод|ленаў]] дружыннікам — адпрэчана, з прычыны таго, што пры Меравінгах не было раздачы земляўзямель ва ўмоўнае ўладанне. Маярдомам завуць часам ''Subregulus''; адсюль, паводле іншага меркавання ([[Цынкейзен]]), маярдом — начальнік каралеўскага двара, які замяняў караля падчас яго адсутнасці.
 
Хутчэй за ўсё маярдом быў выканаўцам абавязкаў ранейшага [[сенешаль|сенешаля]], які кіраваў усімі каралеўскімі чыноўнікамі і палацавай гаспадаркай («міністр двара»). Паступова пасада сенешаля атрымала большае значэнне, і ён стаў звацца ''majordomus regiae''. Маярдомы загадвалі цяпер ужо не толькі прыдворнай службай, але кіравалі маёнткамі караля, засяродзіўшы ў сваіх руках ваенную і адміністрацыйную ўладу, выконвалі судовыя функцыі і сталі фактычнымі главамі дзяржаў, адхіліўшы ад улады «лянівых» каралёў. Пасада маярдома, якая раней залежала ад караля, становіцца падпарадкаванай магутнай [[арыстакратыя|арыстакратыі]], якая выбірала маярдома са свайго асяроддзя.