Масквіч-412: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 23:
}}
 
'''Масквіч-412''' ({{lang-ru|Москвич-412}}) — [[СССР|савецкі]] і [[Расія|расійскі]] аўтамабіль II групы малога класа, які вырабляўся ў [[Масква|Маскве]] на заводзе МЗМА, пазней пераназваным у АЗЛК, з [[1967|1967]] па [[19771976]] і на аўтамабільным заводзе ў Іжэўску з [[1968]] па [[2001]] (серыйна па 1997 год). Быў па сутнасці мадыфікацыяй мадэлі [[Масквіч-408|«Масквіч-408»]], доўгія гады выпускаўся сумесна з ёй і пасля таксама сумесна з ёй быў мадэрнізаваны ў сямейства [[Масквіч-2140|«Масквіч-2140/2138»]].
 
Устаноўка на шасі «408-й» мадэлі сучаснага і істотна больш магутнага рухавіка адчувальна падвысіла дынамічныя характарыстыкі, пры захаванні эканамічнасці, давёўшы іх да высокіх для дадзенага класа нават па заходнееўрапейскіх мерках. Хоць кіравальнасць аўтамабіля і засталася на ранейшым узроўні, ужо не цалкам адпаведным найноўшым аналагам, тармазная дынаміка палепшылася, а кіраванне аўтамабілем было палегчана за кошт увядзення гідравакуумнага ўзмацняльніка ў тармазной сістэме. Дызайн экстэр'еру і інтэр'еру «Масквіча» былі перапрацаваныя, пры гэтым абнаўленне насіла ў асноўным касметычны характар, а таксама мела падцягнуць аўтамабіль да тагачаснага прымальнага ўзроўню нормаў пасіўнай бяспекі, прынятых [[ЕЭК ААН]], неабходнага для далейшага экспарту ў развітыя краіны, што было пацверджана сертыфікацыйнымі краш-тэстамі ў Францыі.