Уладзімір Іванавіч Кузьмянкоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{пісьменнік}}
{{цёзкі2|Кузьмянкоў}}
'''Уладзімір Іванавіч Кузьмянкоў''' ({{ДН|27|6|1936}}, [[Устаннае]], [[Слаўгарадскі раён]], [[Магілёўская вобласць]] — {{ДС|29|1|2002}}) — беларускі [[празаік]], [[публіцыст]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1955) працаваў у калгасе. Восенню 1955 года быў прызваны ў [[Савецкая Армія|Савецкую Армію]]. У 1957 годзе дэмабілізаваны. Працаваў адказным сакратаром казлоўшчынскай раённай газеты «Сцяг перамогі» (1957—1958). Скончыў [[аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] (1963). Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «[[Чырвоная змена]]». У 1971—1974 гадах — адказны сакратар часопіса «[[Политинформатор и агитатор]]». З 1974 г. — загадчык аддзела, адказны сакратар рэдакцыі газеты «[[Звязда]]», з 1980 года — рэдактар «[[Настаўніцкая газета|Настаўніцкай газеты]]», з 1987 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «[[Беларуская мова і літаратура ў школе]]». З 1989 года — старшы навуковы супрацоўнік [[Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ|Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПВКПБ]]. Кандыдат гістарычных навук. Сябра [[СП СССР]] і [[СП БССР|БССР]] з 1974 года.
 
Узнагароджаны медалём.
 
== Творчасць ==
Першае апавяданне апублікаваў у 1966 годзе (часопіс «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]»). Пісаў на [[Беларуская мова|беларускай]] і рускай мовах. Выдаў зборнік апавяданняў «Ішла вясна» (1972), кнігу «Восславляя дружбу народов» (1981).
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БП (1992-95)|3|Кузьмянкоў Уладзімір Іванавіч|[[А. С. Гурская]], [[З. А. Суднік]]|447-448}}