Народная асвета (часопіс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
У той час у Беларусі не было наркаматаў культуры і інфармацыі, а таксама прафсаюзнага часопіса. Менавіта таму рэдакцыя «Асьветы» прасіла работнікаў асветы, аддзелы народнай адукацыі і аддзяленні Саюза працаўнікоў асветы ў Беларусі дасылаць у рэдакцыю артыкулы, нататкі, паведамленні і іншыя матэрыялы па пытаннях культурна-асветнага будаўніцтва і прафсаюзнай работы, а таксама свае меркаванні аб паляпшэнні зместу часопіса ў далейшым.
 
Аўтарамі «Асьветы» былі як радавыя настаўнікі і выхавацелі, так і выкладчыкі ВНУ, вядомыя вучоныя, адказныя работнікі Наркамата асветы рэспублікі, партыйныя і дзяржаўныя дзеячы. Гэта вясковыя настаўнікі М. Ламака і І. Гальчук, настаўнікі і дырэктары польскіх, яўрэйскіх і іншых школ нацыянальных меншасцей, Народныя камісары асветы БССР [[Антон Васілевіч Баліцкі|А. В. Баліцкі]] і [[Антон Мартынавіч Платун|А. М. Платун]], першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі [[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В. Г. Кнорын]], старшыня ЦВК Беларусі [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А. Р. Чарвякоў]], выкладчык Белпедтэхнікума і адначасова дацэнт педфака БДУ, будучы народны паэт Беларусі [[Якуб Колас]], акадэмік [[Язэп Юр’евіч Лёсік|Я. Лесік]], адзін з кіраўнікоў музейнай справы на Беларусі, будучы вучоны сакратар Беларускай Акадэміі навук [[Вацлаў Ластоўскі|В. Ластоўскі]], маскоўскі прафесар Шульгін, прафесары БДУ [[Іван Іванавіч Замоцін|І. І. Замоцін]], [[Іван Міхайлавіч Салаў’ёўСалаўёў|І. М. Салаў’ёўСалаўёў]], [[Дзмітрый Аляксеевіч Жарынаў|Д. Жарынаў]], [[Серафім Міхайлавіч Васілейскі|С. Васілейскі]], [[Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч|М. М. Піятуховіч]], дацэнт БДУ [[Андрэй Вікенцьевіч Бурдзейка|А. Бурдзейка]], першы старшыня Інстытута беларускай культуры [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. Некрашэвіч]], дацэнт, правадзейны член Інбелкульта [[Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі|Г. Гарэцкі]] (Аб беларусізацыі вышэйшых навучальных устаноў БССР // Асьвета. 1926. № 6), будучы прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі [[Васіль Феафілавіч Купрэвіч|В. Купрэвіч]], вядомы вучоны-педагог [[Павел Якаўлевіч Панкевіч|П. Панкевіч]].
 
==== Рэдакцыйны калектыў ====