Давыд Ігаравіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +да Гарыні дадаў "(рака)".
др Удакладненне сучанага адм.-тэр. стану г. Бужска
Радок 7:
Уладзімір Манамах, [[Wp/be/Давыд Святаславіч|Давыд]] і [[Wp/be/Алег Святаславіч|Алег Святаславічы]], пазнаўшы аб гэтым злачынстве, пайшлі на Святаполка вайной, але памірыліся з ім пры пасярэдніцтве [[Wp/be/Мітрапаліты кіеўскія і ўсея Русі|мітрапаліта]] і ўсіх кіяўлян. І паслалі сказаць Святаполку: ''"Гэтая сварка з-за Давыда. Ідзі зараз на яго і альбо захапі, альбо прагані яго"''. Святаполк пагадзіўся з прысудам князёў, але замарудзіў з паходам.
 
Тым часам увесну 1098 Д.І. пайшоў заняць Васількаву воласць [[Wp/be/Церабоўль|Церабоўль]]. Брат Васілька, Валадар Расціславіч, сустрэў Д.І. ў [[Wp/be/БужскБуск (Львоўская вобласць, Украіна)|Бужска]]. Д.І. не пажадаў уступаць з ім у бой і зачыніўся ў Бужске, а Валадар паслаў сказаць яму: ''"Чаму, зрабіўшы зло, не павінішся ў тым? Успомні, колькі ты ўжо зла нарабіў!"'' Д.І. стаў вінаваціць ва ўсім Святаполка, гаворачы: ''"Хіба я гэта зрабіў? Хіба ў маім гэта было горадзе? Я сам баяўся., што мяне схопяць і паступяць са мной гэтак жа; нехаця прыйшлося мне далучыцца да змовы і дзейнічаць заадно са Святаполкам"''. Валадар адказваў на гэта: ''"Бог сведка таму, а зараз адпусці брата майго, і я з табой паміруся"''. Д.І. узрадаваўся і зараз жа выдаў Васілька Валадару, і быў складзены мір. Васілька сеў у Церабоўле, а Д.І. вярнуўся ва Уладзімір-Валынскі.
 
Трохі пачакаўшы Валадар і Васілька пайшлі на Д.І., узялі [[Wp/be/Із’езд|із’ездам]] [[Wp/be/Усевалаж (Валынь)|Усевалаж]], спалілі яго, а жыхароў забілі. Затым пайшлі да Уладзіміра-Валынскага. Д.І. зачыніўся ў [[Wp/be/Горад|горадзе]], а браты аблажыўшы яго паслалі да ўладзімірлян з такімі словамі: ''"Мы прыйшлі не на горад ваш і не на вас, а на ворагаў сваіх: на [[Wp/be/Турак (баярын уладзімір-валынскі)|Турака]], на [[Wp/be/Лазар (баярын уладзімір-валынскі)|Лазара]] і на [[Wp/be/Васіль (баярын уладзімір-валынскі)|Васіля]], бо гэта яны падгаварылі Давыда і схілілі яго на злачынства"''. Гараджане, выслухаўшы паслоў, сабралі веча і сказалі Д.І.: ''"Выдай мужоў гэтых, не будзем біцца за іх, а за цябе біцца можам. Калі не аддасі іх, то адамкнем брамы, а ты сам аб сабе падбай"''. Д.І. змушаны быў выдаць сваіх дарадцаў Васіля і Лазара. Толькі Турака не мог ён выдаць, бо той збег у Кіеў. Пасля гэтага Расціславічы склалі мір з Д.І., а на другі дзень павесілі Васіля і Лазара і расстралялі целы іх Васількавы [[Wp/be/Отракі|отракі]].