Аляксандр Ануфрыевіч Шлюбскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: афармленне
Радок 23:
 
== Дзейнасць ==
Склаў разгорнутую інструкцыю «Звесткі па збіранні вуснай народнай творчасці ў Беларусі» (1919).

У 1920-я гады быў актыўным супрацоўнкам Інстытута беларускай культуры, затым Інстытута гісторыі БССР. У гэты час падрыхтаваў том «Этнаграфія» з серыі «Матэрыялаў да беларускае бібліяграфіі», выпусканай Інбелкультам. Яшчэ да публікацыі Ластоўскім сваёй «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўна), выйшла праца Шлюбскага «Матэрыялы да крыўскай гісторапісі» (Коўна).{{sfn|Баринов|2021|}}
 
Друкаваўся ў часопісах «[[Наш край (1925)|Наш край]]», «[[Полымя (1922)|Полымя]]», «Маладняк», у газеце «Савецкая Беларусь». Выступаў з артыкуламі пра культурна-асветнае жыццё Віцебшчыны, Мінска, пра падзеі грамадзянскай вайны на Беларусі, пра гісторыю беларускай літаратуры, перыядычнага друку: «Канфіскацыя твораў Дуніна-Марцінкевіча» (1923), «Да гісторыі канфіскацыі „Нашай нівы“» (1925), «„Мужыцкая праўда“ К. Каліноўскага» (1926). Даследаваў старажытныя вераванні, матэрыяльную культуру беларусаў. Аўтар нарысаў-партрэтаў [[Еўдакім Раманавіч Раманаў|Еўдакіма Раманава]], [[Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі|Мікалая Нікіфароўскага]], [[Змітрок Бядуля|3мітрака Бядулі]], [[Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі|Уладзіміра Дабравольскага]].