Івонка Сурвіла: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) |
(удзельнік выдалены) др (выдаленае кароткае апісанне змен) |
||
Радок 27:
== Біяграфія ==
З 1944 года разам з бацькамі на [[Беларуская эміграцыя|эміграцыі]]. Жыла ў [[Данія|Даніі]], з 1948 — у [[Францыя|Францыі]]. Вучылася ў [[Вышэйшая мастацкая школа ў Парыжы|Вышэйшай мастацкай школе]] ў [[Парыж
Разам з мужам [[Янка Сурвіла|Янкам Сурвілам]] пераехала ў [[Мадрыд]], дзе ў 1959—1965 гадах была супрацоўніцай [[Беларуская рэдакцыя Іспанскага нацыянальнага радыё|Беларускай рэдакцыі]] [[Іспанскае нацыянальнае радыё|Іспанскага нацыянальнага радыё]], а таксама выкладала [[французская мова|французскую мову]]. У 1969 годзе з сям’ёй пераехала ў [[Канада|Канаду]], дзе працавала ў федэральным бюро перакладаў.
Узначальвала [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе|Беларускі інстытут навукі і мастацтва]] ў Канадзе, была старшынёй управы [[Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады|Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады]]. У 1984 годзе абраная ў склад праўлення Канадскай этнакультурнай рады ({{lang-en|Canadian Ethnocultural Council}}) — арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных груп, што жывуць у Канадзе. У 1989 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары заснавала «[[Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі]]» ({{lang-en|Canadian Relief Fund for Chernobyl Victims in Belarus}}) і была яго кіраўніцай. Фонд займаўся зборам дапамогі для беларускіх шпіталяў, арганізацыяй адпачынку для дзяцей з пацярпелых ад [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай аварыі]] раёнаў, арганізацыяй стажыровак для беларускага медыцынскага персаналу ў Канадзе. У 1997 годзе па праграме Фонду ў Канаду на летні адпачынак прыехала 600 беларускіх дзяцей<ref>[http://www.radabnr.org/starsynia/ radabnr.org]</ref>.
З 1997 года старшыня [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады БНР]] у выгнанні.
|