Вольная Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: арфаграфія
Тэг: Адменена
Радок 39:
У снежні 1918 года Менск быў заняты бальшавікамі. Паводле ўспамінаў Лёсіка, «''бальшавіцкія грабежнікі ачысцілі рэдакцыю да апошняй паперкі. Забралі пішучую машынку, шапірографы, рукапісы, канцэляр, паперу, пячаткі, канторскія кніжкі, рахункі, адрасы падпісчыкаў, пісьмы і г.д... Гдзе гэта ўсё дзелася — няма ведама. Загінула навекі, а тым часам там шмат было рукапісаў вядомых беларускіх пісьменнікаў, каторых ніякімі грашыма аплаціць немагчыма, бо гэта былі аўтэнтыкі''»<ref>{{артыкул|аўтар= [[Язэп Юр’евіч Лёсік|Я. Ксяневіч]]|загаловак= Беларуская Кнігарня|арыгінал= |спасылка= http://kamunikat.org/download.php?item=38006-1.pdf&pubref=38006|аўтар выдання= |выданне= [[Звон (1919)|Звон]]|тып= газета|месца= Менск|выдавецтва= |год= 1919|выпуск= |том= |нумар= 9|старонкі= 3|isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= |archiveurl= |archivedate=}}</ref>.
 
{{зноскі}}
== Літаратура і мастацтва ==
Значнае месца ў газеце займаў літаратурна-мастацкі аддзел. На яе старонках упершыню надрукаваныя камедыі [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] «[[Залёты]]», «[[Пінская шляхта (п’еса)|Пінская шляхта]]» (у перакладзе на сучасную беларускую мову з «пінчуцкай гаворкі» Язэпа Лёсіка), верш «Пагоня», цыкл «На ціхім Дунаі», артыкул «Забыты шлях», гісторыка-этнаграфічны нарыс «Хто мы такія?» [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]]. З архіва Зямкевіча газета надрукавала верш [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]] «Заходзіць сонца за горы», ананімныя вершы і апавяданні. У Вольнай Беларусі ўпершыню апублікаваныя першая рэдакцыя паэмы «[[Сымон-музыка]]» і раздзелы з паэмы «[[Новая зямля (паэма)|Новая зямля]]», драма «[[Антось Лата]]», вершы, апавяданні з цыкла «[[Казкі жыцця]]» [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]. Актыўнымі супрацоўнікамі Вольнай Беларусі былі [[Змітрок Бядуля]] (друкаваў перадавіцы, артыкул «М. А. Багдановіч», «Галгофа», «Народ і інтэлігенцыя», нарысы «Прыфрантавы рубеж Беларусі», «Хрыстос уваскрос!», вершы, апавяданні), [[Алесь Гарун]], [[Максім Іванавіч Гарэцкі|Максім Гарэцкі]]. Друкаваліся творы [[Карусь Каганец|Каруся Каганца]], [[Альберт Францавіч Паўловіч|Альберта Паўловіча]], [[Зміцер Жылуновіч|Цішкі Гартнага]], [[Уладзіслаў Галубок|Уладзіслава Галубка]], [[Францішак Аляхновіч|Францішка Аляхновіча]], [[Фабіян Гіляравіч Шантыр|Фабіяна Шантыра]], [[Канстанцыя Антонаўна Буйло|Канстанцыі Буйло]], [[Зоська Верас|Зоські Верас]], [[Міхайла Грамыка|Міхайлы Грамыкі]], [[Макар Краўцоў|Макара Краўцова]], пераклады з [[Украінская мова|украінскай]] (вершы [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Тараса Шаўчэнкі]]), [[Руская мова|рускай]] (апавяданне [[Максім Горкі|Максіма Горкага]] «Старая Ізергіль»), [[Польская мова|польскай]] (паэма «Чысты чацвер» [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]]) моў.
Радок 44 ⟶ 45:
Газета мела сталую рубрыку «Беларускі тэатр», асвятляла дзейнасць [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага беларускага таварыства драмы і камедыі]], віленскага беларускага дзіцячага тэатра С. Корф, дзейнасць клубаў беларускай творчай інтэлігенцыі «[[Беларуская хатка (Мінск)|Беларуская хатка]]», Народнага дома імя Максіма Багдановіча, Беларускага таварыства «Цётка» імя Алаізы Пашкевіч-Цёткі, інфармавала пра гастролі тэатральных калектываў, друкавала тэатральныя рэцэнзіі і рэкламу.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==