Захар Захаравіч Кавальчук: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 52:
| Commons =
}}
'''Заха́р Заха́равіч Кавальчу́к''' ({{ДН|||1893}}, в. [[Крыўляны (Жабінкаўскі раён)|Крыўляны]] [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]] (цяпер {{МН|Жабінкаўскі раён|ў Жабінкаўскім раёне|}} [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]])  — {{ДС|30|10|1937}}, {{МС|Менск|ў Мінску|Мінск}}, турма [[НКУС]])  — савецкі партыйны і прафсаюзны дзеяч, кандыдат у члены [[Сакратарыят Цэнтральнага камітэта КПБ|Сакратарыята ЦК КП(б)Б]], старшыня Цэнтральнага Савета прафсаюзаў БССР.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[1893]] годзе ў вёсцы [[Крыўляны (Жабінкаўскі раён)|Крыўляны]] [[Пружанскі павет (Гродзенская губерня)|Пружанскага павета]] (цяпер у [[Жабінкаўскі раён|Жабінкаўскім раёне]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]) ў сялянскай сям’і.
 
У 1911 годзе, у 18-гадовым узросце, сеўшы на параход у [[Лібава|Лібаве]], з'ехаўз’ехаў у Амерыку на заробкі. Працаваў чорнарабочым у сталеліцейным цэху ў [[Пенсільванія|Пенсільваніі]], неўзабаве перабраўся ў [[Дэтройт]], штат [[Мічыган]]. Тут пражывала шмат эмігрантаў з [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у тым ліку вядома, што з восені [[1914]] года ў Дэтройце працаваў Іван Іванавіч Аноцкі, ураджэнец Пружанскага павета. У канцы 1916 года Кавальчук далучыўся да расійскай федэрацыі [[Сацыялістычная партыя Амерыкі|Амерыканскай сацыялістычнай партыі]]. Пасля яе распаду далучыўся да [[Камуністычная партыя ЗША|Камуністычнай партыі]] адразу па яе стварэнні ў верасні 1919 года. Абраны сакратаром партячэйкі аўтазавода.
 
Арыштаваны паліцыяй за палітычную дзейнасць. Правёў у турме пяць месяцаў, пасля быў высланы з ЗША «як непатрэбны элемент». На параходзе даплыў да [[Кітай|Кітая]], а адтуль цягніком дабраўся да [[Масква|Масквы]].
Радок 63:
Працаваў ліцейшчыкам на [[Завод імя Ліхачова|Маскоўскім аўтамабільным заводзе]], дзе толькі пачыналі выпускаць першыя савецкія «палутаркі». Уступіў у ВКП(б) ([[1920]]), быў накіраваны ў Маскоўскую савецка-партыйную школу. Пасля працаваў у Маскоўскім павятовым камітэце РКП(б). Аднак імкнуўся вярнуцца на радзіму, да бацькоў, братоў і сясцёр, якія на той час пражывалі пад уладай [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы]]. Паспрабаваў шукаць працу ў [[Менск]]у. Праз першага сакратара ЦК КП(б)Б [[Канстанцін Гей|Канстанціна Гея]] ў 1930 быў прызначаны сакратаром Аршанскага акругкама КП(б)Б. Пасля працаваў загадчыкам аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, сакратаром Менскага гаркама партыі.
 
На XIV [[З’ездXIV КПБз’езд КП(б)Б|XIV з’ездзе КП(б)Б]], які адкрыўся ў канцы студзеня 1932 года, увайшоў у склад прэзідыума з'ездуз’езда разам з [[Рыгор Грысевіч|Р. П. Грысевічам]], [[Піліп Рачыцкі|П. М. Рачыцкім]], [[Еранім Убарэвіч|Е. П. Убарэвічам]], [[Аляксандр Чарвякоў|А. Р. Чарвяковым]]. У гэтым самым года выбраны членам Бюро ЦК КП(б)Б, у склад якога ўвайшлі [[Мікалай Галадзед|М. М. Галадзед]], [[Мікалай Гікала|М. Ф. Гікала]], [[Р. П. Грысевіч]], [[Е. П. Убарэвіч]], [[А. Р. Чарвякоў]], [[Васіль Фаміч Шаранговіч|В. Ф. Шаранговіч]] і іншыя. Кандыдат у члены бюро ЦК КП(б)Б (1934—1936).
 
У жніўні 1932 года выбраны старшынёй [[ЦК прафсаюзаў БССР|Цэнтральнага савета прафсаюзаў БССР (ЦСПСБ)]]. Пасля таго, як ЦСПСБ злучылі з [[Наркамат працы БССР|Наркаматам працы БССР]], стаў фактычна трэцяй асобай у рэспубліцы пасля Мікалая Гікалы і Мікалая Галадзеда.
 
У лютым 1935 года быў дэлегатам VII з'ездуз’езда Саветаў СССР, абраны сябрам [[ЦВК СССР]].
 
У 1937 выкліканы ў [[Масква|Маскву]] і выключаны са складу ЦВК за прыналежнасць да [[Трацкізм|трацкісцкай апазіцыі]] ў 1923 годзе. Падчас арышту дырэктар рыбна-кансервавага завода. Арыштаваны [[29 ліпеня]] 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 36/43, кв. 22. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 29 кастрычніка 1937 «тройкай» [[НКУС]], як «актыўны член контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў ноч [[Спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года|з 29—30 кастрычніка 1937 года]]<ref>КАВАЛЬЧУК Захар Захаравіч. {{Крыніцы/Маракоў/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…|3-2}}</ref>. Жонка Таццяна з шасцігадовай дачкой Галяй сасланыя.
 
[[Рэабілітацыя|Рэабілітаваны]] пасмяротна [[15 верасня]] [[1956]] года (паводле іншых звестак у сакавіку 1989).
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
* [http://www.knowbysight.info/KKK/03250.asp Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 – 19911898—1991] {{ref-ru}}
 
{{DEFAULTSORT:Кавальчук Захар Захаравіч}}