Гомельская дырэкторыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{НКrq|linkless}}
 
'''Гомельская дырэкторыя''' — часовы орган улады ў [[Гомель|Гомелі]] ў снежні [[1918]] — студзені [[1919]] гг. Утворана [[17 снежня]] [[1918]] г. на пасяджэнні гарадской думы на ўзор [[Дырэкторыя Украінскай Народнай Рэспублікі|Дырэкторыі УНР]]. Падтрымана гарадской рабочай канферэнцыяй і нарадай сацыялістычных партый. Бальшавіцкая арганізацыя адмовілася падтрымаць Гомельскую дырэкторыю і стварыла Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Асноўнай сацыяльна-палітычнай апорай дырэкторыі былі апазіцыйныя бальшавіцкай уладзе сілы рознага кірунку. У склад дырэкторыі ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў, [[Гомельскі сацыял-дэмакратычны камітэт Бунда|Гомельскага сацыял-дэмакратычнага камітэта Бунда]], сацыялістаў-сіяністаў, гарадской думы, Цэнтральнага бюро прафсаюзаў і інш. Гомельскую дырэкторыю падтрымлівалі германскія акупацыйныя ўлады. Дырэкторыя УНР прызначыла цывільным камісарам былога гарадскога галаву І.Бабарыкіна. [[18 снежня]] [[1918]] г. апублікаваны зварот «Да грамадзян г.Гомеля», у якім абвяшчалася аб пераходзе ўлады да Гомельскай дырэкторыі часова — да стварэння органаў дзяржаўнай улады і гарадскога дэмакарытчнага самакіравання. Гомельская дырэкторыя адмяніла законы ўкраінскага пятлюраўскага ўрада, «украінскую дзяржаўную варту» рэарганізавала ў міліцыю, прызначыла камісараў горада, правяла абкладане наемных класаў для стварэння гарадскога бюджэту і барацьбы супраць спекуляцыі і крыміналу. Пасля перагавораў савецкага боку з германскім камандаваннем і [[Гомельская забастоўка чыгуначнікаў 1918 – 1919|Гомельскай забастоўкі чыгуначнікаў 1918 – 1919 гг.]] улада ў Гомелі [[6 студзеня]] [[1919]] г. перададзена ВРК. Гомельская дырэкторыя самаліквідавалася.