Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 1:
{{Навуковец}}
{{цёзкі2|Ігнаценка}}
'''Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка''' ({{ДН|28|12|1919}} — {{ДС|3|2|2002}}) — беларускі [[гісторык]], акадэмік [[АН БеларусіБССР]] ([[1974]]), [[доктар гістарычных навук]] (1965), [[прафесар]] ([[1966]]).
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Скончыў пракурорскія курсы ў Ленінградзе[[Ленінград]]зе, [[Гомельскі педагагічны інстытут]]. У [[1939]]—[[1947]] гадах служыў у [[ВМФ СССР]]. У 1948—1950 гадах [[пракурор]] г.горада [[Гомель|Гомеля]], у [[1953]]—[[1955]], [[1956]]—[[1966]] гадах у [[БДУ|Беларускім дзяржаўным універсітэце]], у [[1958]]—[[1960]] гадах сакратар [[Мінскі гаркам КПБ|Мінскага гаркама КПБ]]. У [[1966]]—[[1969]], [[1975]]—[[1980]] гадах дырэктар [[Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ|Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ]]. У [[1969]]—[[1975]] гадах дырэктар, з 1980 года загадчык аддзела, а з 1991 года [[галоўны навуковы супрацоўнік]] [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытута гісторыі]] [[АН Беларусі]].
 
Член [[ЦК КПБ]] у 1976—1981 гадах. Дэпутат [[ВС БССР|Вярхоўнага савета БССР]] у 1975—1986 гадах.
 
== Навуковая дзейнасць ==
Аўтар прац, прысвечаных праблемам [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай]] і [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай]] рэвалюцый (1917), [[Грамадзянская вайна ў Расіі|грамадзянскай вайны]] і ваеннай інтэрвенцыі 1918—201918—1920 гадоў на Беларусі, беларускаму нацыянальна-вызваленчаму руху, станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Манаграфія «Бяднейшае сялянства — саюзнік пралетарыяту ў барацьбе за перамогу Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі (1917—1918 гг.)» (1962) вызначаецца змястоўнасцю характарыстык пралетарыяту і сялянства, пазіцый бальшавікоў і іх саюзнікаў. Упершыню пасля 1920—301920—1930г.гадах у кнізе характарызуюцца платформа і ўплыў на сялянства беларускіх нацыянальных партый. Адкрыццём новай тэмы ў беларускай гістарыяграфіі стаў аналіз саставу і рашэнняў [[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускага з’езда]] (снежань 1917, Мінск). У манаграфіі «Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі». (1986) разглядаюцца сацыяльна-эканамічныя перадумовы рэвалюцыі, яе ход у гарадах і вёсках, на Заходнім фронце, дынаміка расстаноўкі палітычных сіл, узаемаадносіны паміж Саветамі і органамі [[Часовы ўрад Расіі|Часовага ўрада]], месца і роля беларускага нацыянальнагнацыянальнага руху. На думку аўтара, сама па сабе ўзятая лакальна сітуацыя на Беларусі не з’яўлялася рэвалюцыйнай. Аднак у агульнарасійскім кантэксце, пры рэзкім пагаршэнні ўмоў жыцця і пад уздзеяннем імпульсаў звонку, яна магла перарасці ў рэвалюцыйную, што і адбылося: у мяккіх формах — у лютым, у вострых — у кастрычніку 1917 года. Пры гэтым вырашальным фактарам выступіў [[Заходні фронт (Першая сусветная вайна, Расійская імперыя)|Заходні фронт]], ператварэнню якога ў трэці (пасля Петраграда[[Петраград]]а і [[Масква|Масквы]]) рэвалюцыйны цэнтр у Расійскай імперыі даследчык аддае асаблівую ўвагу. Манаграфія «Кастрычніцкая рэвалюцыя і самавызначэнне Беларусі» (1992) — спроба раскрыць у сукупнасці ўсіх бакоў працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці: у варыянтах [[БНР]] і [[БССР]].
 
Дзейнасць I. Ігнаценкі як арганізатара гістарычнай навукі і даследчыка ацэньваецца неадназначна. Яго працы нясуць на сабе адбітак часу. Факты, аб’ектыўнае асвятленне працэсаў бяруць верх над сімпатыямі і антыпатыямі.
 
У артыкулах 1990-х г.гадах I. Ігнаценка абгрунтоўвае канцэпцыю Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый як дзвюх фаз, двух этапаў адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Кастрычнік 1917 года разглядаецца як складаная з’ява, выкліканая да жыцця абставінамі вайны, няздольнасцю Часовага ўрада зрабіць неабходныя пераўтварэнні.
 
I. Ігнаценка адзін з кіраўнікоў і аўтараў калектыўных прац «Нарысы гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—5, 1972—75). Ен здолеў надаць развіццю гістарычнай навукі ў БССР творчы імпульс.