Беларуская Вікіпедыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
У лютым 2006 года група ўдзельнікаў звярнулася на Мэта-вікі з запытам аб адкрыцці новага моўнага раздзела, заснаванага на выкарыстанні выключна афіцыйнай нормы арфаграфіі беларускай мовы. Першая заяўка была адхіленая, але ў снежні таго ж года створана новая. З’явіўся беларускі раздзел у афіцыйным правапісе ў Вікі-інкубатары. Да гэтага моманту агульны беларускі раздзел налічваў каля 3 800 артыкулаў у абедзвюх арфаграфіях.
 
27 сакавіка 2007 года па рашэнні Фонду Вікімедыя існуючы (агульны) беларускі раздзел, які налічваў каля 6 700 артыкулаў, быў перанесены на адрас be-x-old.wikipedia.org, далейшы яго лёс планавалася вырашыць пазней. Задавальненне заяўкі на стварэнне раздзела ў афіцыйнай арфаграфіі было зроблена шляхам пераносу зместу Вікі-інкубатара, які змяшчаў на той момант больш за 3565 артыкулаў, на вызвалены дамен be.wikipedia.org. Гэтае рашэнне суправаджалася пратэстамі шэрагу беларускіх удзельнікаў Вікіпедыі.
 
=== Сучасны этап ===