Маладзечанская настаўніцкая семінарыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Заснаваная на базе Маладзечанскай прагімназіі. Тэрмін навучання 2 гады, з 1870 г. — 3 гады, а з 1907 г. — 4 гады. Семінарыя рыхтавала настаўнікаў для пачатковых школ. У ёй маглі вучыцца юнакі з 17 гадоў, выхадцы з розных саслоўяў, але перавага аддавалася дзецям сялян.
Выкладаліся Закон Божы, гісторыя праваслаўнай царквы, заалогія, батаніка, арыфметыка, геаметрыя, царкоўнаславянская i руская мовы i літаратура, гісторыя i геаграфія Pacіi, методыка выкладання, асновы педагогікі i інш. Семінарыя мела бібліятэку з 3500 тамоў, музей, тэатр, хор, метэаралагічную станцыю. Семінарысты займаліся зборам і вывучэннем фальклору, частка якога была выдадзена [[П. А. Гільтабрант]]ам у 1866 г. Пры семінарыі існавала ўзорнае вучылішча, дзе семінарысты праходзілі практыку. У семінарыі выкладалі этнографы i фалькларысты [[М. Я. Нікіфароўскі]], [[ Ю. Ф. Крачкоўскі]]. У 1915 г. пераведзена ў [[Смаленск]]. За 50 гадоў семінарыю скончылі 2 тыс. чалавек. Сярод навучэнцаў [[I. A. Біч]], [[Ф. Л. Валынец]], [[А. Р. Капуцкі]], [[П. В. Мятла]], [[М. Чарот]], [[С. А. Рак-Міхайлоўскі]], [[М. Л. Забэйда-Cyміцкi]] i інш.
 
У 1914 г. у Вільні выйшла кніга дырэктара семінарыі [[А. Ярушевіч]]а "Маладзечна і яго навучальныя ўстановы. Да пяцідзесяцігоддзя Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. 1864-1914" -- крыніца звестак па гісторыі Маладзечна і гісторыі народнай адукацыі Беларусі ХIХ ст. у цэлым.