Маладзечанская настаўніцкая семінарыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 31:
<blockquote>''Семiнарыя мела свой сiмфанiчны аркестр з 30–40 удзельнiкамi, але ён распаўся ў 1906–1907 г. у сувязi са смерцю капельмайстра i немагчымасцю знайсцi яму замену. Пад яго музыку семiнарыстаў у асаблiва ўрачыстых выпадках вадзiлi ў местачковую царкву, дзе семiнарскi хор у колькасцi чалавек 40 страсаў зводы сваiмi магутнымi галасамi. Пад музыку праводзiлiся вясновыя i асеннiя святы дрэў i iншых раслiн. Семiнарысты ставiлi самадзейныя пастаноўкi, а паколькi стасункi з месцiчамi забаранялiся, то жаночыя ролi вымушаныя былi выконваць навучэнцы семiнарыi.''</blockquote>
 
<blockquote>''Дырэктар i выкладчыкi семiнарыi, у асноўным, былi з духоўнай акадэмii, але былi i з унiверсiтэцкай адукацыяй i тыя, хто скончыў настаўнiцкiя iнстытуты i нават духоўныя семiнарыi (поп).''</blockquote>
 
<blockquote>''Педагагiчны персанал насiў форменныя сюртукi са знакамi ў пятлiцах, якiя ўказвалi на прыналежнасць да класа табеля...''</blockquote>
 
<blockquote>''... Семiнарысты апошняга класа па чарзе выкладалi розныя прадметы ў пачатковым вучылiшчы пры семiнарыi, якое лiчылася ўзорным. Выпускнiкамi складаўся звычайна разгорнуты канспект урока ў форме пытанняў i адказаў. Канспект зацвярджаўся выкладчыкам адпаведнага прадмета i дырэктарам. На гэтых уроках прысутнiчалi па чарзе выхаванцы трэцяга году навучання. Яны глядзелi, як вядуць урокi старэйшыя семiнарысты. Па кожным уроку рабiлася канферэнцыя, на якой спачатку выступаў сам практыкант, якi аналiзаваў свае памылкi, затым яго таварышы–семiнарысты, пасля настаўнiк узорнага пачатковага вучылiшча, пасля – семiнарскi выкладчык i дырэктар, пасля чаго практыкант атрымлiваў адзнаку.''</blockquote>