Клецкае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: вікіфікацыя, дапаўненне
Радок 102:
|заўв =
}}
'''Клецкае княства'''  — феадальная воласць у складзе [[Кіеўская Русь|Кіеўскай дзяржавы]], [[Тураўскае княства|Тураўскай зямлі]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ў перыяд XІІ—XVIII XII—XVIII стст. з цэнтрам у горадзе [[Клецк|Клецку]]у.
 
== Часы Русі ==
На пачатку XII ст. вылучана як княжацкая воласць у складзе [[Кіеўская Русь|Кіеўскай дзяржавы]]. Клецкі князь [[Вячаслаў Яраславіч (князь клецкі)|Вячаслаў Яраславіч]] згадваецца пад 1127 годам, калі кіеўскі князь [[Мсціслаў Уладзіміравіч (вялікі князь кіеўскі)|Мсціслаў Уладзіміравіч]] у кааліцыйным паходзе на [[Полацкае княства|Полацкую зямлю]] накіраваў ''«[[Вячаслаў Уладзіміравіч|Вячьслава]] ис [[Тураў|Турова]], [[Андрэй Уладзіміравіч Добры|Андрѣя]] из [[Уладзімір (горад, Украіна)|Володимера]], [[Усевалад Гарадзенскі|Всеволодка]] из [[Гродна|Городна]], [[Вячаслаў Яраславіч (князь клецкі)|Вячьслава Ярославича]] исъ [[Клецк|Кльчьска]]... ити къ [[Заслаўе|Ізяславлю]]»'', які яны захапілі і абрабавалі. У сярэдзіне XІІ XII — канцы XIІІXIII ст. з'яўляласяз’яўлялася воласцю Тураўскай зямлі, ахоплівала тэрыторыі [[Дрыгавічы|дрыгавіцкага]] рассялення ў басейне верхняй [[Рака Лань|Лані]]. Калі [[Юрый Далгарукі|Юрый Даўгарукі]] заняў [[Кіеў]] (1149), [[Святаслаў Ольгавіч]] атрымаў ад яго ''«и [[Слуцк|Случеск]], и [[Клецк|Клеческ]], и вси [[Дрыгавічы|Дрегвиче]]»''. Магчыма, да другой паловы XIII ст. княства было ўладаннем чарнігаўскіх [[Ольгавічы|Ольгавічаў]].
 
== Пад уладай вялікіх князёў літоўскіх ==
У XIV—XV  стст. належала непасрэдна вялікім князям літоўскім. Вялікі князь [[Казімір IV Ягелончык|Казімір Ягелончык]] на пачатку валадарства называў княства воласцю, пазней — паветам, бо яно ўваходзіла ў яго ўладанні нароўне з іншымі валасцямі і паветамі, статусам не вылучалася. Вялікія князі [[Аляксандр Ягелончык]] і [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонт Стары]] таксама называлі княства паветам. У 1492—1522 гадах належала князю [[Іван Васілевіч Яраславіч|Івану Васілевічу Яраславічу]], а затым яго сыну [[Фёдар Іванавіч Яраславіч|Фёдару Іванавічу]], называлася напэўна княствам, але ў дакументах Канцылярыі і старонніх асоб, звычайна, пісалася як «іменье», «добра».
 
Затым перайшло да вялікай княгіні [[Бона Сфорца|Боны Сфорца]] з правамі яе папярэднікаў. Княгіня ўжывала да яго назвы «павет» і «княства». Апошнім падкрэслівала прыроду сваёй улады, якую здзяйсняла праз клецкіх намеснікаў і падстаростаў. У 1552—1555 гадах Бона правяла на тэрыторыі Клецкага княства адну з першых у Вялікім Княстве Літоўскім [[Валочная памера|валочных памер]]. Таксама тады была ажыццёўлена адміністрацыйная рэформа  — падзел княства на 6 дзясяткаў (Валасны, Вяжэвіцкі, Канюшскі, Малеўскі, Сіняўскі, Цяцераўскі) быў зменены падзелам на 5 войтаўстваў. Непасрэдна вялікай княгіне Боне ў княстве належала 698 валок зямлі, у тым ліку зямля Клецка (каля 45 валок), мястэчка Сіняўка і 52 сялы.
 
== Пад уладай Радзівілаў ==
З 1558 года княствам валодалі [[Радзівілы]], у межах як мела яго Бона  — прыкладна тэрыторыя сучаснага [[Клецкі раён|Клецкага]] і паўднёвай паловы [[Нясвіжскі раён|Нясвіжскага раёна]]. Да 1575 года колькасць княжацкіх сёлаў скарацілася да 38 з-за іх узбуйнення, колькасць ворнай зямлі павялічылася да 809 валок. У 1586 годзе Радзівілы разам з Алыцкай і Нясвіжскай стварылі і Клецкую ардынацыю — буйное неадчужальнае ўладанне, якое склалася з іх Клецкага і [[Давыд-Гарадоцкае княства|Давыд-Гарадоцкага княстваў]]. Назву «Клецкае княства» ў XVI ст. Радзівілы амаль не ўжывалі, ужывалася назва «Клецкае панства». «Клецкае княства» пачынае стала ўжывацца ў радзівілаўскіх дакументах з XVII ст. Пры Радзівілах Клецкае княства мела атрыбуты дзяржаўнай адміністрацыйнай адзінкі ВКЛ  — [[замкавы суд]], харугву клецкай шляхты. У 1791 годзе з Клецкага, [[Нясвіжскае княства|Нясвіжскага]] і [[Слуцкае княства|Слуцкага княстваў]] Радзівілаў утвораны [[Случарэцкі павет]] [[Новагародскае ваяводства|Наваградскага ваяводства]].
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|том=2|артыкул=Клецкае княства|аўтар=[[Валерый Сямёнавіч Пазднякоў|Пазднякоў, В.]]|старонкі=106—107}}
* ''[[Валерый Сямёнавіч Пазднякоў|Пазднякоў, В.]]'' Клецкае княства / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-е выданне. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. — С. 106—107. — ISBN 978-985-11-0394-8.
* {{Крыніцы/ЭГБ|4|Клецкае княства|Пазднякоў В.|194}}
* {{Крыніцы/БелЭн|8|||333}}