Пагранічны канфлікт на востраве Даманскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
Новая старонка: '''Баявыя дзеянні на востраве Даманскі 1969''', адбіццё савецкімі пагранічнікамі і ваенн...
 
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Баявыя дзеянні на востраве Даманскі 1969''', адбіццё [[СССР|савецкімі]] пагранічнікамі і ваеннаслужачымі ўзброеных спроб парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці СССР і недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы СССР з [[КНР|кітайскага]] боку ў раёне вострава [[востраў Даманскі|Даманскі]] (басейн ракі [[рака Усуры|Усуры]]).
 
У сярэдзіне 1960-х у Кітаі пачалася [[Культурная рэвалюцыя ў Кітаі|«Вялікая пралетарская культурная рэвалюцыя»]], якая прывяла да ўсталявання ў краіне ваенна-бюракратычнай дыктатуры, павышэння ролі арміі, мілітарызацыі грамадства. Адной з асноў унутранай і знешняй палітыкі КНР стаў ваяўнічы антысаветызм. Пачасціліся правакацыйныя акты з боку Кітая на савецкай граніцы, спробы захопу ўчасткаў тэрыторыі СССР. Кітайскія ўлады размясцілі ў прыгранічных з Савецкім Саюзам раёнах шматлікія падраздзяленні узброеныхўзброеных сіл і так званай «працоўнай арміі», разгарнулі будаўніцтва ваенных пасяленняў. Прылеглая да савецкай граніцы паласа тэрыторыі да 200 км шырынёй была аб'яўлена «перадавой лініяй абароны Кітая», з высяленнем мясцовага насельніцтва ў глыбінныя раёны краіны.
 
У ноч на [[2 сакавіка]] [[1969]] каля 300 кітайскіх ваенных парушылі граніцу СССР па рацэ Усуры і высадзіліся на востраве Даманскі. Кітайцы абсталявалі пазіцыі супрацьтанкавымі гарматамі, мінамётамі, гранатамётамі і кулямётамі. Раніцай парушальнікі былі заўважаны савецкай пагранічнай аховай, якая пасля працяглага бою аднавіла граніцу. Загінулі 32 савецкія пагранічнікі, 14 атрымалі раненні.
Радок 9:
На працягу паўгода пагранічнікі адбівалі спробы кітайцаў высадзіцца на востраў (у т.л. з прымяненнем [[Рэактыўная ўстаноўка «Град»|рэактыўных установак «Град»]]).
 
У верасні 1969 старшыні ўрадаў СССР і КНР падпісалі пагадненне аб захаванні статус-кво граніцы і непрымяненні зброі пры вырашэнні пагранічных спрэчак. Сітуацыя вакол вострава Даманскі была ўрэгулявана. Абодва бакі працягвалі сцвярджаць, што востраў належыць ім і знаходзіцца пад іх кантролем, але фактычна ён адышоў Кітаю. У пачатку 1990-х, пасля правядзення дэмаркацыі савецка-кітайскай граніцы, частка астравоў на рацэ Усуры, у тым ліку Даманскі, былі перададзены Кітаю афіцыйна.
 
----
Мяркуецца, што пагранічныя канфлікты СССР з Кітаем, хаця і маглі прывесці да поўнамаштабнага сутыкнення з прымяненнем ядзернай зброі, спынілі спробы кітайскага боку сілай аднавіць справядлівасць (паводле кітайскага пункту гледжання) адносна прыналежнасці спрэчных тэрыторый.
У пачатку 1990-х, пасля правядзення дэмаркацыі савецка-кітайскай граніцы, частка астравоў на рацэ Усуры, у тым ліку Даманскі, былі перададзены Кітаю.
----
{{Беларусы ў войнах другой паловы XX стагоддзя}}