Мулішча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя
ВП:Кірлат, вікіфікацыя
 
Радок 67:
 
== Гісторыя ==
Гісторыя пасялення Мулішчы пачынаецца з часоў, калі велізарнымі плошчамі зямлі на Барысаўшчыне валодалі [[Радзівілы]] ([[БарысаўскіБарысаўскае староства|Барысаўскім староствам]], а пасля яго ліквідавання буйным землеўладаннем, у якое яно пераўтварылася). Было гэта пад канец [[ХVIII]]XVIII — у першай палове [[XIX]] стагоддзястагоддзяў. У гэты час ва ўрочышчы Мулішчы перадаецца ў арэнду Іосіфу Аляхновічу 200 дзесяцін зямлі, 130 з якой было ворнай.
 
Аляхновіч пераязджае жыць на арандуемыя землі, будуе тут двухпавярховы асабняк, лазню, свірны, будынак для захавання садавіны, канюшні, кароўнікі, птушнікі і іншыя збудаванні. Ля дома на двух гектарах закладвае сад. Гаспадарка мела паўсотні коней, каля паўтары сотні буйнога рагатага быдла, сярод якога было 60 дойных кароў, больш сотні авечак. На палях пераважна вырошчваліся зерневыя, [[зернебабовыя культуры]], шматгадовыя злакавыя і бабовыя травы. Асаблівая ўвага надавалася ў гаспадарцы жыту і ячменю, якіх, дарэчы, летам не заўсёды меліся ў дастатковай колькасці. Бульбу і лён у гаспадарцы не вырошчвалі. Чвэрць ворных зямель не апрацоўвалася і прызначалася для выпасу быдла.
Радок 75:
Адносіны арандатара з працаўнікамі-сялянамі склаліся добрыя. Ён да іх ставіўся з павагай, ніколі ад іх не патрабаваў нічога лішняга.
 
Падчас падзей [[1917]] года жыхары навакольных вёсак разрабавалі і спалілі маёнтак. Пасля таго некалькі год зямля тут не апрацоўвалася. У [[1920]] годзе яна была падзелена сярод беззямельных сялян. Асобныя з іх атрымалі кароў і коней са ліквідаваных гаспадарак Занцэвіча і Аляхновіча. Так была ўтворана вёска Мулішчы.
 
Пасяленцы Мулішчаў не мелі вопыту ў земляробстве — гэта былі былыя батракі Занцэвіча і моцных сялян з Вяляцічаў, якія раней працавалі на лесанарыхтоўках, лесасплавах. Большасць з іх не мела нават коней і ім не было як апрацоўваць зямлю. Даводзілася запазычваць іх у суседзяў. Былі праблемы ў пасяленцаў і з насеннем. Як вынік, іх зямля апрацоўвалася дрэнна, зарастала хмызняком і пустазеллем, а самі яны атрымлівалі невялікія ўраджаі і жылі бедна. Амаль усе пасяленцы, паўтара дзесятка гаспадарак (акрамя Філіпа Рашэтніка і каваля Антона Людвіга), не выходзілі з цяжкага эканамічнага становішча.
 
У [[1930]] годзе сялянскія гаспадаркі з Мулішчаў увайшлі ў калгас «Іскра». У 60-х — 70-х гадах [[20 стагоддзе|XX стагоддзя]] Мулішчы былі прызнаны неперспектыўнай вёскай. У выніку меней чым за 30 год яе насельніцтва паменшылася амаль у чатыры разы. Зараз Мулішчы — невялікая вёска з насельніцтвам у некалькі дзесяткаў чалавек.
 
Да [[28 мая]] [[2013]] года вёска ўваходзіла ў склад [[Аздзяціцкі сельсавет|Аздзяціцкага сельсавета]]<ref>[http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=D913n0058646&p1=1 «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20130923080620/http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=D913n0058646&p1=1 |date=23 верасня 2013 }}{{Ref-ru}}</ref>.
 
{{зноскі}}
 
== Крыніцы ==
* [[Алесь Барэвіч]], [[Гоман Барысаўшчыны]], [http://goman.borisov-e.info/index.php?id=49 Мулішчы]{{Недаступная спасылка}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
* [[Алесь Барэвіч]], [[Гоман Барысаўшчыны]], [http://goman.borisov-e.info/index.php?id=49 Мулішчы]{{Недаступная спасылка}}
 
{{Мётчанскі сельсавет}}