Baureihe 80 (DRG BR80): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
 
Радок 46:
'''Baureihe 80''', '''DRG BR80''' ({{lang-be|Баўрайхэ 80}}) — тып [[манеўровы лакаматыў|манеўровага]] [[лакаматыў|лакаматыва]] класу [[танк-паравоз]], які выпускаўся ў Германіі (?—1928) згодна са стандартнай тыпавой праграмай [[Дзяржаўная чыгунка Германіі|Дзяржаўнай чыгункі Германіі]] ({{lang-de|Deutsche Reichsbahn Gesellschaft, DRG}}).
 
Тып прызначаўся для працы на вялікіх пасажырскіх вакзалах, такіх, як вакзалы [[Горад Берлін|Берлін]]а, [[Горад Лейпцыг|Лейпцыг]]а альбо [[Горад Кёльн|Кёльн]]а. Праект меўся замяніць мноства рознатыпных малых лакаматываў адзіным стандартным тыпам па ўсёй [[Германія|Германіі]]. Да [[1928]] года розныя лакаматывабудаўнічыя заводы агульна вырабілі 39 машын серыі '''80''' (Hohenzollern — 22; Jung — 5; Union — 7; Wolf — 5). Першапачаткова яны працавалі ў дырэкцыях ({{lang-de|Reichsbahndirektionen, RBD}}) [[Горад Аўгсбург|Аўгсбург]], [[Горад Брэслаў|Брэслаў]], [[Горад Вюрцбург|Вюрцбург]], [[Горад Гале|Гале]], [[Горад Гановер|Гановер]], [[Горад Кёльн|Кёльн]], [[Горад Лейпцыг|Лейпцыг]], [[Горад Рэгенсбург|Рэгенсбург]] ды [[Горад Франкфурт-на-Майне|Франкфурт-на-Майне]].
 
Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] большасць лакаматываў заставалася ў раёне Лейпцыга і працягвалі працу там да 1968. Па некаторых дадзеных адзін '''BR80''' быў знішчаны ў ходзе баявых дзеянняў.<ref>Eisenbahn Journal Archiv II/98. Band №6 Dampflok-Report. Baureihen 80-96.</ref> 17 машын патрапіла на чыгункі Федэратыўнай Рэспублікі Германія, у асноўным у [[Горад Дортмунд|Дортмунд]] ды ў [[Горад Інгальштат|Інгальштат]]. Апошнія з іх прапрацавалі ў дэпо Швайнфурт, пакуль не былі спісаныя ў 1965 годзе. Некаторыя лакаматывы выкарыстоўваліся як прамысловыя на пад’язных шляхах прадпрыемстваў і шахт да 1968. Ruhrkohle AG, буйное вуглездабываючае прадпрыемства, набыло 6 '''BR80''': нумары 013, 014, 030, 036, 038 і 039. Асобныя экзэмпляры эксплуатаваліся да [[1977]].
 
Да нашых дзён захавалася 7 адзінак дадзенага тыпу.