Іван Якаўлевіч Алібегаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
 
Радок 41:
Нарадзіўся ў 1887 годзе ў [[Кутаісі]].
 
З 1915 года ў [[Мінск]]у, ствараў бальшавіцкія арганізацыі ў войсках [[Заходні фронт (Грамадзянская вайна ў Расіі)|Заходняга фронту]]. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі]] — член выканкама Мінскага Савета і бюро яго бальшавіцкай фракцыі, з верасня 1917 года — сакратар Прэзідыума Выканкама [[Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту|Савета народных камісараў Заходняй вобласці і фронту]], камісар працы Заходняй вобласці<ref name="БС"/> (да студзеня 1918 года).
 
У 1918 годзе — намеснік старшыні Паўночна-Заходняй абласной арганізацыі РСДРП(б), адзін з кіраўнікоў падпольных партыйных арганізацый на акупаванай тэрыторыі Беларусі. На [[I з'езд КП(б)Б|І з’ездзе КП(б)Б]] (30-31.12.1918) абраны членам [[Цэнтральнае бюро КП(б)Б|цэнтральнага бюро КП(б)Б]]. Член [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР]] у 1919 годзе. З 1919 года працаваў у Наркамаце шляхоў зносін. У 1935-41 гадах — загадчык кафедры і дэкан {{нп3|Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры|Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры|ru|Московский институт философии, литературы и истории}}. У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ўступіў у Маскоўскае народнае апалчэнне. Загінуў у 1941 годзе ў баі пад [[Вязьма]]й. Яго імем названа [[Вуліца Алібегава, (Мінск)|вуліца]] ў Мінску<ref name="БС"/>.
 
{{зноскі}}