Ігласкурыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: вікіфікацыя, дапаўненне
выпраўленне перасылак
Радок 12:
|ncbi = 7586
}}
'''Ігласкурыя''' (''Echinodermata'') — [[тып,Тып (біялогія)|тып]] выключна марскіх донных [[Жывёлы|жывёл]], большай часткай свабоднарухомых, радзей сядзячых, сустракаюцца на любых глыбінях [[Сусветны акіян|Сусветнага акіяна]].
 
Старажытныя ігласкурыя ўзніклі ў дакембрыі, у раннім [[Палеазой|палеазоі]], мяркуюць, існавала 23 [[Клас, (біялогія)|класы]], большасць з якіх вымерла ў палеазоі, у т.л. бластаідэі, крынаідэі, цыстаідэі і інш. Каля 7 тыс. сучасных і 16 тыс. вымерлых відаў. Нароўне з [[Хордавыя|хордавымі]], ігласкурыя адносяцца да галіны [[Другаснаротыя|другаснаротых]] жывёл (''Deuterostomia''). Пашыраны ва ўсіх [[акіян]]ах і [[мора]]х ад [[Літараль|літаралі]] да глыбіні 11 км.
 
Памеры ад некалькіх [[міліметр]]аў да 1 м (да 20 м у некаторых выкапнёвых). Форма цела нагадвае [[агурок]], бочачку, [[дыск]], зорку, [[Кветка|кветку]] або бутон на сцябле, [[сэрца]], чарвяка, [[шар]]. У будове цела характэрна прамянёвая (радыяльная) сіметрыя і вапнавы ўнутраны [[шкілет]] з іголкамі, шыпамі і інш. на паверхні. Свабоднарухомыя або прымацаваныя. Ёсць унікальная для ігласкурых воднасасудзістая (амбулакральная) сістэма для перамяшчэння або дыхання. Пераважна раздзельнаполыя. Развіццё з утварэннем пелагічнай [[Лічынка|лічынкі]] і са складаным [[метамарфоз]]ам, кормяцца жывёльнай ежай, радзей [[Водарасці|водарасцямі]] і рэшткамі расліннасці. Самі з'яўляюцца кормам для прыдонных відаў [[Рыбы|рыб]].