Іэн (ураган): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «thumb|Ураган Іэн 28 верасня 2021. '''Ураган Іэн''' ({{lang-en|Hurricane Ian}}) — трапічны ўраган, які абрынуўся на Кубу і ЗША ў 2022 годзе. thumb|left|Шлях урагана Іэн. Трапічны цыклон пачаў адсочвацца на ўсход ад Наветраныя астра...»
 
выпраўленне перасылак
Радок 3:
 
[[Файл:Ian_2022_track.png|thumb|left|Шлях урагана Іэн.]]
Трапічны цыклон пачаў адсочвацца на ўсход ад [[Наветраныя астравы|Наветраных астравоў]] 19 верасня 2022 г. Праз два дні накіраваўся ў [[Карыбскае мора]], прыносячы вецер і моцны дождж. Калі канвекцыя ўзмацнілася і сістэма стала больш кампактнай, утварыўся ўраган Іэн, які наблізіўся да [[Кайманавы астравы|Кайманавых астравоў]] і стаў хутка ўзмацняцца, а затым абрынуўся на захад Кубы. У час знаходжання над сушай ён крыху аслабеў, але зноў узмацніўся, калі перамясціўся ў паўднёва-ўсходнюю частку [[Мексіканскі заліў|Мексіканскага заліва]]. 28 верасня ўраган абрынуўся на паўднёвы захад [[штат Фларыда (штат)|Фларыды]], несучы вялікія хвалі і вецер з парывамі да 250 км/гадз. Аслабеў да трапічнага шторму, перш чым вярнуўся ў Атлантыку, зноў узмацніўся да ўрагану і абрынуўся на [[Паўднёвая Караліна|Паўднёвую Караліну]] і [[Паўночная Караліна|Паўночную Караліну]].
 
У Фларыдзе ўраган выклікаў разбурэнні і прывёў да гібелі прынамсі 73 чалавек. Быў нанесены катастрафічны ўрон некаторым раёнам паўднёва-заходняй Фларыды, у асноўным у выніку паводкі з-за моцнага штармавога нагону і ападкаў. Разбураны тысячы дамоў, без электрычнасці засталіся больш за 2 мільёны спажыўцоў.