Ааміцэты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: афармленне
выпраўленне перасылак
Радок 23:
| mycobank = 90274
}}
'''Ааміцэты''' (''Oomycota'', ''Oomycetes'') — [[аддзел (біялогія)|аддзел]] (ці [[клас,Клас (біялогія)|клас]]) мікраскапічных міцэліяльных арганізмаў. Раней адносілаіся да [[грыбы|грыбоў]] (фікаміцэтаў), затым пераведзены з царства ''[[Fungi]]'' ў ''[[Chromista]]'' (па іншай сістэме ў ''[[Straminopila]]'')<ref>[https://bigenc.ru/biology/text/2689977 Большая росийская энциклопедия]</ref>. Апошнія ўключаюць, нароўні з шэрагам груп [[водарасці|водарасцей]], грыбападобныя арганізмы, адрозныя ад сапраўдных грыбоў паводле біяхімічнага складу [[клетка|клетак]], іх ультраструктуры, наяўнасці стадыі са [[жгуцік]]амі (гладкім і пёрыстым). Падабенства гэтай групы з грыбамі выяўляецца ў будове грыбніцы ([[міцэлій|міцэлію]]) і размнажэнні [[споры|спорамі]].
 
== Будова ==
Радок 38:
Ааміцэты размнажаюцца як бясполым, так і палавым шляхам. Пры бясполым размнажэнні ўтвараюцца [[зааспоры]] ў [[спарангій|спарангіях]]. У шэрагу выпадкаў спарангій можа аддзяляцца ад спарангіяносьбіта і прарастаць як адна [[споры|спора]]. Зааспоры маюць два [[жгуцікі]] — пярэдні пёрысты і кнутападобны задні, уласна i служыць для перамяшчэння.
 
Палавое размнажэнне прадстаўлена своеасаблівай [[аагамія]]й. Аагоній змяшчае адну або некалькі [[яйцаклетка|яйцаклетак]], у той час як антэрыдый не ўтварае адасобленых [[гамета|гамет]] і пры апладненні проста пералівае частку свайго клетачнага змесціва з ядрамі ў [[Аагоній, (жаночы гаметангій)|аагоній]], што з’яўляецца характэрнай прыкметай, паводле якой вылучана група. Утвораныя пасля апладнення [[Ааспора|ааспоры]] з’яўляюцца спачывальнай формай ааміцэта, у якой ён знаходзіцца ў неспрыяльны перыяд, напрыклад, зімой. Увесну яны прарастаюць, даючы зааспарангій. Такім чынам, ааспоры да таго ж і адзіная дыплоідная стадыя ў цыкле развіцця ааміцэтаў. Для ааміцэтаў характэрны гінадраміксіс (ад «гіна» — жаночы, «андрас» — мужчынскі), г.зн. змена полу пры наяўнасці пэўных ферамонаў (антэрыдыёл, ааганіёл). Сустракаецца толькі ў двудомных, у якіх [[антэрыдыі]] і [[архегоніі]] развіваюцца на розных таломах.
 
{{зноскі}}