Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
 
== Гісторыя ==
МаладзечанскаеСтворана музычнаеРаспараджэннем вучылішча[[Савет заснаванаМіністраў ўБССР|Савета Міністраў БССР]] ад 28 чэрвеня 1958 года па прапанове [[1958Міністэрства культуры БССР]] годзе. Размешчана ў будынку, у якім жыў [[Міхал Клеафас Агінскі]] (у гады жыцця М.К. Агінскага на дадзеным месцы было поле, якое існавала на дадзеным месцы да пачатку генеральнай забудовы Маладзечна пасля Другой сусветнай вайны)., Уу [[1993]] г. вучылішчу прысвоена яго імя. З [[1 верасня]] [[2011]] г. вучылішча было пераназвана ў УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага».
 
Рашэннем выканкама [[Маладзечанскi абласны Савет дэпутатаў|Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў]] вучылішчу быў перададзены будынак гарадскога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Хутка ўдалося ўладкаваць адміністрацыйныя памяшканні і чатыры класы для індывідуальных заняткаў. Аднак групавыя заняткі прыйшлося праводзіліся ў актавай зале, памяшканне для размяшчэння бібліятэчнага фонду адсутнічала, вялікія цяжкасці стварыў адсутнасці інтэрнат для навучэнцаў, якія прыехалі ў горад з іншых месцаў Беларусі.
На будынку вучылішча ўстаноўлена мемарыяльная дошка Агінскаму (скульптар [[В. Янушкевіч]]).
 
Адкрыта 1 верасня 1958 года. Першым дырэктарам быў прызначаны Г. М. Грышаеў. У першым наборы на 1958/59 навучальны год было 60 чалавек (30 чалавек за кошт памяншэння набору ў рэспубліканскую культ-асветную вучэльню імя Н. К. Крупскай), для паступлення патрабавалася пачатковая музычная адукацыя.
 
Калектыў вучылішча хутка рос і ў 1959/60 навучальным годзе складаў ужо 23 выкладчыкі на 100 навучэнцаў, а да 1 верасня 1960 года ў вучылішчы навучалася 176 чалавек, з якімі працавалі 33 выкладчыкі.
 
У пачатку 1960 года гарвыканкам выдзеліў вучылішчу частку былога будынка аблвыканкама, а 22 чэрвеня па пастанове Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі для вучылішча пачалося пераабсталяванне будынка былога Упраўлення [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР|Камітэта дзяржаўнай бяспекі]] [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]]. У новых памяшканнях удалося ўладкаваць групавыя аўдыторый, канцэртныя залы (пасля ў вучылішчы двойчы выступаў [[Святаслаў Тэафілавіч Рыхтэр|Святаслаў Рыхтэр]]), бібліятэку з фондам больш за 4 тысячы тамоў. На цокальным паверсе ў былых турэмных камерах было адчынена 14 дадатковых класаў для індывідуальных заняткаў. У гэтым жа будынку арганізавалі інтэрнат для навучэнцаў на 100 месц. Яшчэ 20 аўдыторый былі выдзелены Маладзечанскай гарадской музычнай школе. Навучальную ўстанову ўзначаліў І. С. Сушкевіч.
 
У 1961 годзе былі адчынены вячэрняе і завочнае аддзяленні, прыём павялічыўся да 100 чалавек, штат педагогаў узрос да 40 выкладчыкаў.
 
У 1962 годзе адбыўся першы выпуск — 42 маладыя спецыялісты.
 
У 1963 годзе Сушкевіча змяніў Л. Я. Школьнікаў, ён кіраваў вучылішчам па 1970 год.
 
У 1968 годзе створаны сімфанічны аркестр вучылішча, цяпер "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь".
 
З 1980 года вучылішчам кіруе яго выпускнік [[Рыгор Сямёнавіч Сарока]].
 
У 1997 годзе ў вучылішчы адкрылі аддзяленне [[Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва|дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва]].
 
У 2008 годзе на базе УА «Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. К. Агінскага» па ініцыятыве [[Рыгор Сямёнавіч Сарока|Рыгора Сарокі]] быў адкрыты філіял кафедраў «Фартэпіяна», «Спевы» і «Харавое дырыжыраванне» [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі]].
 
З [[1 верасня]] [[2011]] года вучылішча было пераназвана ў УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя [[Міхал Клеафас Агінскі|М. К. Агінскага]]». На будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка Агінскаму (скульптар [[В. Янушкевіч]]).
 
12 ліпеня 2021 года [[Рыгор Сямёнавіч Сарока]] пакінуў пасаду дырэктара і стаў выкладчыкам аркестровага дырыжыравання, а таксама працягнуў кіраваць сімфанічным аркестрам ва УА "Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага"
 
== Дзейнасць ==