Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Радок 18:
| Вікітэка =
}}
'''Арцём Вяры́га-Дарэ́ўскі''' ({{ДН|23|11|1816|4}}, в. [[Вёска Кублічы|Кублічы]], [[Лепельскі павет]], [[Віцебская губерня]], [[Расійская Імперыя]] — {{ДС|||1884}}, [[Сібір]], [[Расійская Імперыя]]) — беларускі [[паэт]], [[драматург]], [[публіцыст]] і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Верига-Даревский Артём Игнатьевич
Радок 41:
Належаў да старадаўняга, але збяднелага дваранскага роду. Быў хрышчоны ў каталіцтва.
 
Бацька яго быў дазорцам мер і вагаў у Кублічах. Маці памерла пасля родаў. Дзяцінства Арцёма Вярыгі-Дарэўскага прайшло ў фальварку Людвінава непадалёк ад [[Горад Дзісна|Дзісны]]. Пасля заканчэння [[Забельскі дамініканскі калегіум|Забельскай гімназіі]] (мяст. [[Вёска Валынцы (Кармянскі раён)|Валынцы]], цяпер [[Верхнядзвінскі раён]]) служыў у Віцебскай часовай камісіі для рэвізіі дзейнасці ў 1836—1844 гг. Віцебскага губернскага дваранскага дэпутацкага сходу. У сярэдзіне 1840-х гг. набыў фальварак Стайкі паблізу [[Віцебск|Віцебска]], ажаніўся. Служыў у розных установах [[Віцебск|Віцебска]]. У 1852 г. атрымаў чын [[калежскі асэсар|калежскага асэсара]].
 
У 1861—1862 гг. браў удзел у патрыятычных дэманстрацыях у Віцебску, за што стаў аб'ектам пільнага нагляду жандараў. У [[1863]] г. адзін з кіраўнікоў узброенага выступлення на Віцебшчыне. Арыштаваны 6 мая 1863 г., амаль два гады правёў пад следствам у віцебскай турме. Першапачаткова асуджаны на пажыццёвую катаргу, замененую 8 гадамі катаржных работ. У 1865 г. сасланы ва [[Усходняя Сібір|Усходнюю Сібір]] (саляварны завод ва [[Горад Усолле-Сібірскае|Усоллі]]). З 1868 г. знаходзіўся на пасяленні ў [[Горад Іркуцк|Іркуцку]]. Памёр у [[Сібір]]ы<ref name="БС"/>.
 
== Культурная дзейнасць ==
[[Выява:А. Вярыга-Дарэўскі.jpg|250px|thumb|злева|Арцём Вярыга-Дарэўскі]]
Арцём Вярыга-Дарэўскі шмат сіл і часу аддаваў культурна-асветніцкай дзейнасці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатр, бібліятэкі і чытальні. У 1850-я гг. арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку. Збіраў беларускі фальклор. Пасылаў допісы ў газету [[Kurier Wileński (1840)|«Kurier Wileński» («Виленский вестник»)]] ([[Горад Вільнюс|Вільня]]), «Słowo» ([[Горад Санкт-Пецярбург|Пецярбург]]), часопіс «Ruch muzyczny» ([[Горад Варшава|Варшава]]).
 
Стаў вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульго» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў-чачэнцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў». Першым пераклаў на беларускую мову паэму [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] «[[Конрад Валенрод, (паэма)|Конрад Валенрод]]»<ref name="БС"/><ref>[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19344 Вярыга-Дарэўскі Арцём]</ref>. Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы не знойдзены<ref name="БС"/>. Пры жыцці ў 1858 г. выйшла адзіная кніга на польскай мове «Гутарка пра сваяка» пад псеўданімам [[Беларуская дуда|''«Białoruska Duda»'' (г.зн. ''«Беларуская Дуда»'')]]. Грамадскі рэзананс мела паездка Арцёма Вярыга-Дарэўскага ў 1858 г. у [[горад Вільнюс|Вільню]], дзе ён сустрэўся з віднымі прадстаўнікамі культуры.
 
Тады ж быў запачаткаваны знакаміты «Альбом Вярыгі-Дарэўскага» (1858—1863), які стаў своеасаблівым літаратурна-грамадскім альманахам, дзе між іншымі свае запісы пакінулі [[Уладзіслаў Сыракомля]], [[Вінцэсь Каратынскі]], [[Адам Ганоры Кіркор]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]], [[Аляксандр Феліксавіч Рыпінскі]], [[Ялегі Пранціш Вуль]]<ref name="БС"/>. Арцём Вярыга-Дарэўскі стаў аўтарам вершаванай імправізацыі «Літоўцам, якія запісаліся ў мой Альбом на памяць» (дайшла копія)<ref name="БС"/>.