Карыбут Альгердавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''КАРЫБ{{*|У}}Т''' (у хрышчэнні '''Дзмітрый'''; ? — пасля 1404) — князь з дынастыі [[Гедзімінавічы|Гед...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''КАРЫБ{{*|У}}Т''' (у хрышчэнні '''Дзмітрый'''; ? — пасля 1404) — князь з дынастыі [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]].
 
Трэці сын вялікага князя ВКЛ [[Альгерд]]а і Юльяны Цвярской. Упершыню ўпамішецца ў [[1382]], калі разам з братамі [[Ягайла]]м, [[Скіргайла]]м і інш. падпісаў на р. Дубіса дагавор з крыжакамі. У [[1386]] у [[Луцк]]у прысягнуў польскаму каралю Ягайлу, пры гэтым назваў сябе гаспадаром і спадкаемцам [[Новагародак|Новагародка]]. Ахвяраваў [[Лаўрышаўскі манастыр|Лаўрышаўскаму манастыру]] вёску і возера [[Морына]], у прыпісцы на 1-м аркушы [[Лаўрышаўскае евангелле|Лаўрышаўскага евангелля]] названы [[вялікі князь|вялікім князем]]. У [[1390]] дапамог Ягайлу пры аблозе [[Гродна]], за гэта атрымаў у дзяржанне [[Ліда|Ліду]]. Адмовіўся прысягаць [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўту]] як вялікаму князю [[ВКЛ]], у [[1392]] разбіты яго войскам каля [[Вёска Дакудава, Лідскі раён|Дакудава]] (Лідскі пав.), зачыніўся ў Новагародку, пасля штурму горада ўзяты ў палон з жонкай і дзецьмі. Адпушчаны дзякуючы заступніцтву цесця, разанскага князя Алега Іванавіча, але страціў [[Новагародскае княства]]. У хуткім часе памірыўся з Вітаўтам, удзельнічаў у яго паходах. Апошні раз упамінаецца ў [[1404]] як удзельнік паходу на [[Смаленск]]. Быў жанаты з Настассяй, удавой друцкага князя Дзмітрыя Васілевіча, з ёй меў сыноў Івана, [[Жыгімонт Карыбутавіч|Жыгімонта]], [[Фёдар Карыбутавіч|Фёдара]] і дачок Настассю, Алену і Марыю. У гістарыяграфіі часта блытаюць Карыбута і яго брата Дзмітрыя Альгердавіча. Некаторыя даследчыкі лічаць Карыбута князем [[Ноўгарад-Северскі|Ноўгарада-Северскага]] (сучасн. Украіна).
 
{{таксама}} [[Род Карыбутавічаў]], [[Герб «Карыбут»]]