Батлейка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
выпраўленне перасылак
Радок 3:
[[Выява:2000. Stamp of Belarus 0399.jpg|250px|thumb|Батлейка на каляднай паштовай марцы Беларусі]]
[[Выява:Міхаіл Блішч. Беларускі тэатр Батлейка. 1959.jpg|thumb|Беларускі тэатр Батлейка (1959). Мастак [[Міхаіл Андрэевіч Блішч|Міхаіл Блішч]]]]
'''Батле́йка''', '''бетлейка''' (ад {{lang-pl|Betleem}} — назва г. [[Горад Віфлеем|Віфлеема]]<ref name="ЭБ">Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.</ref>), таксама '''жлоб, віфлеем, яселка, вяртэп, батляемка, остлейка, шопка'''<ref name="ЭБ"/> — [[Беларусы|беларускі]] народны [[тэатр лялек]], спачатку і ў асноўным на рэлігійную, у прыватнасці [[Біблія|біблейскую]] тэматыку, які атрымаў распаўсюджванне ў [[Беларусь|Беларусі]], пачынаючы ад [[16 стагоддзе|XVI стагоддзя]] і перажывае адраджэнне ў форме нацыянальнага дзіцячага і [[Каляды|каляднага]] тэатра ў наш час. Блізкія да беларускай батлейкі ўкраінскі вяртэп (найбольш пашыраны ў 18-19 стагоддзях) і польская [[шопка]] (вядомая з 15 стагоддзя)<ref name="ЭБ"/>.
 
== З гісторыі батлейкі ==
Радок 20:
Сцэну, што нагадвала балкон, на якім адбывалася дзеянне, аздаблялі тканінай, паперай, геаметрычнымі фігурамі з тоненькіх палачак. На задніку сцэны малявалі абразы, зоркі, крыжы, вокны, лялечныя кампазіцыі на біблейскі сюжэт і інш<ref name="ЭБ"/>. Скрынка закрывалася дзверцамі<ref name="ЭБ"/>.
 
У прадстаўленнях дзейнічала да 40 персанажаў. Лялек рабілі з дрэва, каляровай тканіны; валасы, вусы — з лёну ці аўчыны; вопратку шылі з тканіны<ref name="ЭБ"/>. Трапляліся таксама батлейкі з лялькамі-марыянеткаммі на нітках ці з пальчатачнымі лялькамі<ref name="ЭБ"/>. Вядома 6 тыпаў батлейкі. Асобнае месца займалі батлейкі, зробленыя па прынцыпе ценявога тэатра ([[Віцебск]], [[Веліж]]), і батлейка са зменнымі празрыстымі дэкарацыямі ([[Горад Докшыцы|Докшыцы]])<ref>Дзешавой А. Докшыцкі лялечнік, «Маладосць», 1958, вип 9. Г.</ref>. Пад час прадстаўлення батлеечнік знаходзіўся за скрыняй, ён не толькі рухаў лялек, але і гаварыў тэкст за іх, часам на фоне музыкі. Здаралася, што адзін чалавек быў і рэжысёрам, і драматургам, і мастаком, і музыкантам<ref name="ЭБ"/>. Звычайна, батлеечнікі былі таленавітымі акцёрамі-самародкамі<ref name="ЭБ"/>.
 
Паказ складаўся з дзвюх частак: кананічнай, якая паказвалася на верхнім ярусе, і свецкай, якая гулялася на ніжнім ярусе батлейкі<ref name="ЭБ"/>.
Радок 27:
 
=== Калядная драма ===
Цар [[Ірад Вялікі|Ірад]] даведаўшыся ад [[вешчуны|вешчуноў]], што нарадзіўся [[Хрыстос]], і лічачы яго прэтэндэнтам на пасад, вырашае забіць яго. Ірад загадвае воіну забіць ў [[Горад Віфлеем|Віфлееме]] [[Збіцьцё немаўлятаў|ўсіх немаўлятаў]] «ад двух гадоў і ніжэй»; воін выконвае загад, але «адна старая баба Рахіль не дае свайго дзіця біці». Раз’юшаны Ірад загадвае забіць немаўля Рахілі. За злачынствы Ірад плаціцца жыццём: [[Вобраз смерці|Смерць]] адсякае яму галаву, а чэрці цягнуць яго труп у [[пекла]].
 
=== Сацыяльна-бытавая сатыра ===