Беларускае слова (1920): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: афармленне, вікіфікацыя
выпраўленне перасылак
 
Радок 24:
}}
 
'''«Беларускае слова»''' — штодзённая палітычная, літаратурная і эканамічная газета, орган [[Беларускі нацыянальны камітэт, (Гродна)|Гродзенскага беларускага нацыянальнага камітэта]], з [[23 лістапада]] 1920 — Цэнтральнага беларускага нацыянальнага камітэта. Выдавалася з [[2 кастрычніка]] [[1920]] да [[7 студзеня]] [[1921]] у [[Гродна|Гродне]] на [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Рэдактары: [[Вячаслаў Антонавіч Адамовіч|В. Адамовіч]], У. Шалешка (з № 42).
 
У газеце супрацоўнічалі [[А. Смоліч]] (пад крыптанімам «Л. Б.»), [[С. А. Рак-Міхайлоўскі]] («С. Р.», «С. Р-к»), Я. Натусевіч і інш. Інфармавала пра падзеі на Беларусі, у Польшчы і ва ўсім свеце. Палітычнае жыццё асвятляла з пазіцый барацьбы за нацыянальнае вызваленне беларускага народа, у гэтай сувязі палемізавала з польскай афіцыйнай прэсай. Друкавала матэрыялы пра [[Слуцкае паўстанне|Слуцкае паўстанне 1920]] (хроніку яго падзей), высвятляла палітычнае аблічча [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|С. Н. Булак-Балаховіча]], падкрэслівала яго авантурызм, сувязь з Б. В. Савінкавым. інфармавала пра раззбраенне і інтэрніраванне часцей Булак-Балаховіча польскімі ўладамі. Пільна сачыла за савецка-польскімі перагаворамі ў Рызе, значную ўвагу аддавала захопу Віленшчыны войскамі генерала [[Люцыян Жалігоўскі|Л. Жалігоўскага]] і звязаным з гэтым актам палітычным перспектывам краю. Рэзка крытыкавала палітыку нацыяналчьнага ўціску ў Польшчы: зняволенне ў турмы беларускай інтэлігенцыі, рабункі і фізічныя пакаранні сялян польскімі салдатамі, надзяленне беларускімі і ўкраінскімі землямі польскіх вайскоўцаў — удзельнікаў [[Польска-савецкая вайна|савецка-польскай вайны 1920]], праследаванні беларускіх настаўнікаў, паланізацыю школы.