Карыбут (герб): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{СімволікаВ|герб=POL COA Korybut.svg}} '''«КАРЫБ{{*|У}}Т»''' — прыватнаўласніцкі герб у ВКЛ, якім карыс...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''«КАРЫБ{{*|У}}Т»''' — прыватнаўласніцкі герб у [[ВКЛ]], якім карысталіся князі Збаражскія, [[Род Вішнявецкіх|Вішнявецкія]], Парэцкія, Варанецкія і некаторыя шляхецкія роды.
 
У блакітным полі выява сярэбранага крыжа з перакрэсленымі канцамі, замест ніжняга канца — залатыя маладзік рагамі ўніз і 6-прамянёвая зорка. Клейнод шляхецкага варыянта герба — над прылбіцай з каронай тры страусавыя пёры. Існуюць варыянты герба з чырвоным полем, залатым крыжам, 5 пёрамі і інш. Герб паходзіць ад пашыранай на прыватных пячатках ВКЛ выявы крыжа, часам крыж відазмяняўся дадаткам новых элементаў. На Ішчатцыпячатцы кн. Федзькі Іванавіча Нясвіцкага пры дакументах 1434 змешчана выява крыжа з перакрэсленымі канцамі і маладзіком рагамі ўбок замест ніжняга канца крыжа. Яго ўнукі Сямён і Васіль Васілевіч Збаражскія на пячатках пры дакументах 1461 мелі вьювы простага крыжа з маладзіком рагамі ўніз і крыжа з перакрэсленымі канцамі, падобным маладзіком і 6-прамянёвай зоркай. Апошні варыянт замацаваўся ў 17 ст. як герб «Карыбут» (ад імя князя [[Карыбут Альгердавіч|Карыбута]], якога Вішнявецкія лічылі сваім родапачынальнікам). У час знаходжання на троне Рэчы Паспалітай [[Міхал Вішнявецкі|Міхала Вішнявецкага]] (1669-73) герб «Карыбут» ужываўся ў дзяржаўнай сімволіцы як элемент на вялікай і малой пячатках ВКЛ. Выява «Карыбута» разам з гербам Радзівілаў «Тромбы» змешчана на галоўным фасадзе Нясвіжскага палацу (яго будаўнік [[М. К. Радзівіл Сіротка]] быў жанаты з Э. Я. ВішнявецкаЙ).
 
{{DEFAULTSORT:Карыбут}}